Старонка 169
◀ / 359 ▶
ПРАДЗІЛЬНА, ПРЯДЗІЛКА ж., ткац. Самапралка. Прадзільна і ў нас была, матка на ёй палаценцы, рушнікі ткала. Вядзерава Беш. Раней вечарамі бабы за прядзілкамі ўсе сідзелі, а не па хатах лыхалі. Зуі Лёзн. Параўн. поцесь, праліца. ПРАДУХА ж. Адтуліна, дзірка, шчыліна. У склепе прадуху адкрый. Свольна В.-Дзв. Прадуху яшчэ не закрывай: бульба спацець можа. Дзеркаўшчына, Латышы, Чарневічы Глыб. Прадухі няма ў нашым склепе. Пышна Леп. ПРАДЫХА гл. ПІРЯДЫХ ПРАДЫХАЛЬНІК м. Засланка. Печку, як вытапіцца, закрый прадыхальнікам. Езярышча Гар. Параўн. прысланка. ПРАЕРАК м. Дзірка ў адзенні. У халаце, што карову даю, праерак зашыць нада. Абруб Глыб. ПРАЕРЫЦЬ зак. Бяздумна, марна патраціць, прагуляць (звычайна пра грошы). Пенсію ўсю за два дні праерыў. Дзёрнавічы В.-Дзв. Параўн. прагайдамашыць, прашмыльгаць, прашыкаць. ПРАЖЛО н. Спечаныя на вогнішчы каласы жыта ці пшаніцы. На полі пражлом пахніць. Андрэева Гар. ПРАЖНЯ ж. Амлет, яечня. Мама мая рабіла ў печы пражню дужа ўкусную. Чыстаполле В.-Дзв. ПРАЖОНКА, ПРАЖЭНІНА, ПРІЖАНІНА ПРІЖЭНІНА ПРЫЖЭНІНА ж., кулін. Пражаніна, страва, прыгатаваная з кавалачкаў тушанага мяса і сала з дабаўленнем мукі. Як замуж зайшла, ад свякрухі навучылася пражонку ў печы гатовіць. Езярышча Гар. Сын мой, як прыязджае, дужа пражонку любіць: кажа, што ў горадзе жонка не робіць такую. Сахнавічы Глыб. На Каляды пражонку з блінамі зробім. Мікалаёва Міёр., Селішча Уш. Пражонку рабіць пайду. Іванск Чаш., Куціна, Слабада Шум. Пражэніну тушыць у печ паставіла: дзеці прыедуць – к сталу ж нешта нада. Бачэйкава Беш. На абед пражэніну з блінамі есці будзім. Крывое Сяло Шум. Пріжанінай у нас называюць мачанку скаромную, калі ў разведзеную муку дабаўляюць сала, каўбас, цыбулі. Азёркі Гар. Пріжэніну ў печку пастаў, каб не прастыла. Лугавыя Віц. Прыжэніна добрая ўдалася. Шацяні Сен. Заўтра можна і прыжэніну зварыць. Рускі Шум. ПРАЖОРЛІЦА ж., груб. Поўная, тоўстая дзяўчына. Бяры, сынку, багатырку, не лянівіцу, не хваслівіцу, не пражорліцу, а бяры сухотніцу. Шаркоўка Леп. Параўн. перапечка ў 2 знач., пуздракоўна. ПРАЖЫЛІНА, ПРАЖЫЛКА, ПРОЖЫЛКА ж. Доўгая прадольная жэрдка ці планка ў плоце. Дзед пражыліну зрабіў для паркана. Абольцы Тал. Пражылкі зрабіў, маю штакет – цяпер плот буду рабіць. Чарневічы Глыб. Прожылкі зрабілі з сынам учора – усё гатова, каб абгарадзіць за хатай. Латышы Глыб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶