МАЛАВУМСТВЕННА прысл. Безразважна, неабдумана. Каб падумаў, дык так бы малавумственна не здзелаў, не смяшыў бы людзей. Ляхаўка Дубр. МАЛАДЗЁНЕЦ, МАЛАДЗЁН, МАЛАДЗЁНАК, МАЛАДЗІК, МАЛАДЗЯН м. 1. Жаніх. Глянъце, бабы, маладзёнец едзе да нашай Ганулькі. Моханава В.-Дзв. Маладуха красівая, а маладзенец дрэнь. Пугачова Докш. А той маладзён прапівае цешчы грошы. Кветча Леп. Любы маладзёнак хвалюецца перад вяселлем. Косарава Глыб. Маладзік з маладухай ужо прыехалі. Мілашкі Брасл., Станіславова Дубр. Маладзян не стаў ca мной вітацца нешта пасля вяселля. Янава Тал. 2. МАЛАДЗЁНЕЦ Малады мужчына. Як Мікіта быў маладзёнцам, дык спраўны быў мужчына, відны. Угрынкі Уш., Замачак Чаш. МАЛАДЗЁЖ м., зб. Моладзь. Мала засталося на сяле маладзёжу. Узмёны Міёр. МАЛАДЗЁН, МАЛАДЗЁНАК, МАЛАДЗИС, МАЛАДЗЯН гл. МАЛАДЗЁНЕЦ МАЛАДОВАЧКА ж. Нявеста, маладая, дзяўчына падчас вяселля. A дзеўкі ўсе ŭ гаворуць: "A сабірайся, маладовачка, у дарогу ". Кветча Леп. МАЛАДЭЛЯ ж. Маладая незамужняя дзяўчына. A маладэля гэная нічога сама рабіць неўмее. Іванск Чаш. МАЛАННЯ, МАЛАНЯ ж. Маланка. Малання як дала ў дрэва! Заточча В.-Дзв., Канашы Гар. Маланя сёння была яшчэ большая, чым учора. Старыя Крукі Міёр., Угрынкі Уш. Маланя страшна сячэць. Ідоўта Міёр. МАЛАСОЛКІ мн., МАЛАСОЛЬШК м. Мала, злёгку прасоленыя агуркі. Якія ж у вас смашныя маласдлкі! Дзяйкі, Лужасна Віц. Зараз маласдльнік к бульбе дастану. Ваўкалата Докш. МАЛЁЗНЫ прым. Вельмі малы. Траўка на гародзе яшчэ малёзная - не вырвеш. Абухава Беш. MАЛЕЦ, МАЛІЦ m, 1. Хлопчык. Малец у іх нарадзіўся. Барсукі В.-Дзв. 2. Хлопец, юнак. Прывозіў малец нейкі муку, дык усе куплялі. Задроўе Арш. Нічога, мальцы маладыя - усё асіляць. Галубава, Лісна В.-Дзв., Вусава Глыб., Стары Лепель Леп., Гута Паст., Рудня Пол., Гаршчэўшчына Тал., Шыці Шарк. Глянь во, якей малщ вымахаў! Ноўка Гар., Янкі Докш. Усе мальцы ў горад выехалі, адны бабы ў вёсцы асталіся. Угрынкі Уш. Маліц у Любы дужа прыгожы. Іванск Чаш. МАЛІЗА ж. Меліса, травяністая меданосная расліна сямейства губакветных з жоўтымі кветкамі i лімонным пахам. Спрытна маліза ў гародчыку ўзялася. Павулле Уш
Дадатковыя словы
малавўмственна, маладзйс
12 👁