Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
МАЛІЗЫНКА аг. Пераборлівы ў ежы чалавек. Вось унучка мая малізынка: нічога есці не хоча, Чарневічы Глыб. Параўн. малімдннік. МАШДЫНКА ж. Пераборлівая, капрызная жанчына. Глядзі, малідынка, адна не застанъся. Замхава Глыб. МАЛІМОНКА ж. Фарсістая дзяўчына ці жанчына, модніца. Дачка ейная такая малімонка, адзіваіцца, як напугай. Дзёрнавічы, Мыкава В.-Дзв. МАЛІМОННЕ н. Прысмакі. Усё! Малімднне кончылася. Цяпер не скора будзецъ. Белая Ліпа Сен. МАЛІМОННЖ м. Пераборлівы ў ежы чалавек. Малец твой малімоннік, да сала не прывыкшы. Белая Ліпа Сен. Параўн. малізынка. мАлщ гл. м Ал е ц МАЛОЖЫ прым., выш. Малодшы. Малджы брат ягоны шчэ ў школу ходзіць. Макаранкі Лёзн. МАЛОЧШК1 м. Рыбіны малокі. Такій малочнік у сялёдке харошый, укусный. Залессе В.-Дзв. МАЛОЧНІК2 м., бат. Дзьмухавец. Пайду мопдчніку нарву карове. Промыслы Беш. МАЛЬХАЧ м. Ляўша. Гэтый хлопец мальхач: усё робіць левай рукой, ды ŭ так спрытна/ Жаўры Беш. МАЛЬЦАВАЦЬ незак. Бавіць, праводзіць час разам (пра хлопцаў у маладым узросце). Мальцавалі мы з ім разам. Канашы Гар. МАЛЬЧОНАК м., памянш.-ласк. Хлапчук. Мальчонок вельмі спрытны быў. Абухава Беш., Андронавічы, Лужасна Віц., Канашы Гар. У яе адзін мальчонок ад первага мужыка. Ляхаўка Дубр. Які ён ваякаў пятнаццаць гадоў? Мальчонак яшчэ! Угрынкі Уш. МАЛЮТАЧКА аг. Дарослы чалавек, які паводзіць сябе падзіцячы. Скора ў сваты павядуць, а ён усё малютачка. Ляхаўка Дубр. МАМУСЯ, МАТУЛЬКА, МАТУСЯ ж. Хросная маці. Хрысціць дзіцяці павінна мамуся i татусь. Велеўшчына Леп. На вяселпі матулька займае пачэснае месца. Верамееўшчына Дубр. У мяне матуся добрая: часта прыходзіць, ды яшчэ ŭ з падарункамі. Навумаўка Беш., Замачак Чаш. МАНДЗЯРУШКІ, МУНДЗЯРЬІ мн., ШуНДЗЁРКА, МУНДЗЕРОЎКА ж. Бульба, звараная "ў мундзірах", з лупінамі. У вашу наварым мандзярушак ды ядзім. Ахрэмаўцы Брасл. У нас i дзеці любяць мундзяры з посным маслам, ды з цыбулькай. Угрынкі Уш., Рускі Шум. Мундзёркі парасятам наварыла - хай ядуць. Курына Віц. Нада да мундзірдукі гуркоў дастаць. Канашы Гар., Цілеўцы Міёр. МАНЕЖАВАЦЬ незак. Даваць павучанні, настаўляць. Хваціць табеўжоміне манежаваць. Дзёрнавічы В.-Дзв. МАНПДЦА незак. Мець намер, збірацца зрабіць што-н. Не маніся, што скора замуж выйдзеш - гэта як возьмуць. Угрынкі Уш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мальчбнак, мамўся, мандзярўшак, мандзярўшкі, матўлька, матўся, мундзірдўкі, спрытнаі, ш^ндзёрка
15 👁
 ◀  / 359  ▶