Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
МАЙДУК м., груб. Маўклівы, негаваркі чалавек. Майдук - той, што ўсё маўчыць. Барсукі В.-Дзв. Майдук гэты ўсё маўчыць i маўчыць. Кураполле Паст. ГІараўн. мумка, мармуль, мармыль, мэма ў 1 знач. МАИСТРА м. Майстар. Мой бацька майстра рамантаваць радыё. Барздоўка Арш. МАИСТРАЧЫЦБ незак. Майстраваць. Мой мужык зноў нешта майстрачыць на двары. Воўкаўшчына Міёр. MAKAHKA ж., МАКАНИЕ h. Мачанка. Прынясі твораг, маканкі зраблю, бліны памакаеш. Самуйлы Брасл., Надазер'е Глыб., Вялікі Поўсвіж Леп. Маканне з блінамі сёння будзе. Надазер'е Глыб. MAKATKA ж. Невялікі саматканы дыван. Гэтыя макаткі вышывалаяшчэ мая бабуля. Каханавічы В.-Дзв., Воўкаўшчына Глыб. МАКАЧКА ж. Ежа, прыгатаваная з тварагу ca смятанай. У міску налівалі смітану i церушылі туды тварог, a тады бралі бліны ці хлеб ды макаліў макачку. Гарбачэва Рас. MAKBA, MAKPATA ж. Мокрае, дажджлівае надвор'е. Усю нядзелю на вуліцьі макеа стаіць. Старое Сяло Уш. А на дварэ трэці дзень макрата, тому ні ягад абабраць, ні агуркі выпалаць не магу. Старое Лядна Леп., Угрынкі Уш. МАКОЎШК м. Пірог з макам. На Коляды бабуля заўсёды пякла макоўнік. Абухава Беш. МАКРАТА гл. МАКВА МАКРАЦЦЁ, МАКРЫЦЦЁ н., толькі адз. Намоклае адзенне. Макраццё свай пакідаў, не развешаў. Лужасна Віц. Здымай свае макрыццё ды развесь каля печы, каб высохла. Жыгалы Беш. МАКРАЯЦЬ, МАКРО ЦБ, МАКРЫЯЦЬ, МАКРЭЦЬ, МОКРАЦЬ ж. Макрата, вада, вільгаць, якія пакрываюць, пранізваюць што-н.; слата. У грілушкі макраяцъ ужо трэці дзень стаіць, трэба чысціць. Белькі Паст. Стаіць макроцъ, не знаю, як бульбачку ўораць. Крупяжына Сен. На дварэ макрыяць: усю ноч ішоў дождж. Абувай боты! Гута Уш. Я не хану вылазіць на макрэць з краваці. Бяседы Леп. Як толькі мдкраць на вуліцы, так i настрою няма. Барадуліна Арш. Ай, якая мдкраць, не выйсці з хаты! Магуны Паст. МАКРУША ж., заал. Макрыца, невялікая ракападобная жывёліна, якая жыве ў вільготных месцах. У яме было столькі макруш, што мы іх нагамі тапталі. Барсукі В.-Дзв., Гута, Кураполле, Чорнае Паст. МАКРЬТВЫ прым. Дажджлівы. Калг макрывае лета, то дрэнны ўраджай. Галубава В.-Дзв. МАКРЫЦЦЁ гл. МАКРАЦЦЁ МАКРЫЯЦЬ, МАКРЭЦЬ гл. МАКРАЯЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

майдўк, макрўш, макрўша, мармўль, надазере, надворе, ўбраць
9 👁
 ◀  / 359  ▶