Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
м МАПЛЬНІК м., МАГІЛКІ мн. Могілкі, месца, дзе хаваюць памерлых. Помалу ўжо з магільніку людзі cmani разыходзіцца. Бяседы Леп. На магільпіку, што ля нашай вёскі, многа людзей ляжыць.Угрынкі Уш. На магілкі на Тройцу пойдзем. Барсукі В.-Дзв., Канашы Гар. МАГРЭТА ж. Ганарлівая дзяўчына ці жанчына. Выступав, бы магрэта, нос задраўшы. Смаляны Арш. Як прыехала з городу, ходзіць па вёсцы, як тая магрэта. Стаўоцы Чаш. M А ДНЕЙ прысл. Не так, як ва ўсіх, па-іншаму. У яе не так, яку людзей, а ўсё модней. Пугачова Докш. МАДНЕИШЫ займ. Іншы. Нічога маднёйшага я табе падсказацъ не магу. Дзёрнавічы В.-Дзв. МАЁЎКА ж. Кірмаш, які ладзіўся ў вёсках з прычыны святкавання Першага мая. Ці пойдзем заутра на маёўку? Князі Віц. Раньшы маёўкі ў нас усігда былі. Канашы Гap. МАЖЫ толькі мн. Вялікія калёсы для гаспадарчых патрэб (перавозкі сена, дроў i інш.). Калі трэба, дык бяры мае мажы, яны за хатай стаяцъ. Новае Сяло Сен. Пойду мажы падрамантую, а то заўтра сена вазіць. Коравічы Чаш. МАЗГАВАТЫЙ прым. Кемлівы, разумны. У ну к у міне маладзец: мазгаватый расцецъ. Лужасна Віц. МАЗГАВАЦЬ незак. Думаць над чым-н., узважваць, меркаваць, абмяркоўваць што-н. Будзім яшчэ з сынам мазгавацъ, ці надо нам туды паехаць. Лужасна Віц., Іванск Чаш. МАЗГАЎНЯ ж., груб. Галава. Щ думав чым твоя мазгаўня? Мазалава Віц., Новае Сяло Сен. MA3IBA ж. Мазь. Вазьмі вон тую мазіву. Селішча Уш. МАЗНІЦА ж., абрад. Слуп, змазаны мазутам, які палілі падчае святкавання Купалля. Мальцы пайшлі палщъ мазніцу. Ула Беш. МАЗОЛІСТЫ прым. Надакучлівы чалавек (звычайна пра дзіця). Ну, маздлісты малы, мелъцяшыць i мельцяшыцъ перад носам. Мазурына Шум. МАЗЭЛЬШК м. Маляр. Прыйтлося мазэльнікаў браць. каб хату памазэлілі. Язна Міёр. МАЙ м. Першая зелень лісдевых дрэў, якой па традыцыі ў вёсках упрыгожвалі жыллё. Прывязі маю: трэба прыбраць хату. Пугачова Докш. Нада прыбраць хату маем - будзе пахнуць свежым лісцем. Воўкаўшчына Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стаўбцы
11 👁
 ◀  / 359  ▶