Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПРАв іЦЬ3 иезак. Праведваць, наведваць каго-н. Кожны месяц яна праве сваюмаці. Бігосава В.-Дзв. ПРАВОД м. Водаправод. A колькі шчасщ было, як нам правод падключылі. Іванск Чаш. ПРАВОДЗІНЫ толькі мн, Вечарынка, урачысты вечар з прычыны адыходу хлопца на службу ў войска. На праводзіны да свайго дружка заутра пойдзе. Верамееўшчына Дубр. Параўн. прашчаліны. ГГРАГАЙДАМ АШЫЦБ зак., экспр. Марна патраціць грошы. Усю пенсію прагайдамашыў. Макаравічы Докш. Параўн. праёрьщь, прашмьтъгаць, прашыкацъ. ПРАГАЛА ж. Месца, дзе не ўзышла пасаджаная агародніна; пустое месца на агародзе. Прагалаў сёлета хапае на агародзе: засушила з мая, дажджу ні разу не было. Гарэлькі Дубр. Параўн. плям, пролёт, праплёьиына, пустка, пустота, пустэчча. ПРАГАЛАДАВАц ЦА, ПРАГУЛУДУВАц ЦА зак. 1. Прагаладацца, захацець есці. Прагаладаваліся за дзенъ у ягадах. Ноўка Гар. 2. Пражыць пэўны час у голадзе, нястачы. Прагулудуваліся мы ў войну дужа. Старыя Вайханы Гар. ПРАГАЛЕЦ м. Прагаліна, не зарослае дрэвамі месца ў лесе; лалянка. На прагалъцу на тым баку ад дарогі сустрэнемся. ДзеркаўшчынаГлыб. Параўн. прарэха, прачдс, пустота. ПРАГАНЯЦЬ незак. Запіваць, выпіваць што-н. разам са спажываннем ежы. Бульбу хорошо малачком праганяцъ. Лужасна Віц. Прагані пячэнне чаем. Суша Леп. Параўн. пріхлёбываць. ПРАГАп іЦЬ зак., экспр. 1. Упусціць час ці зручны выпадах, празяваць. Суседка мая прагапіла: свіння ў яе апарасілася i парасят падавіла ноччу. Галубічы, Латышы, Лужкі, Празарокі Глыб., Акцябрскі Чаш. Параўн. прастрдчыць. 2. Не заўважыць, прапусціць, прагледзець. Суседка мая карову прагапіла ўчора, як тая з поля ішла. Чарневічы Глыб. Параўн. прахляпаць, ПРАГЛОТ, ПРАГЛОТАК аг., груб. Пражора, ненажэрны чалавек. Праглдт - ніяк не ўкарміць яго. Ноўка Гар. Праглдт гэны ўсё за дзенъ у халадзільніку падчысціў. Зябкі Глыб. Малы ягичэ, а праглотак, аж страх. Навумаўка Беш. Схавай канфет троху, а то ўляцяць праглдткі тыя, дык нічога не астанецца. Будзілава Чаш. ПРАГНАЦЬ зак. Запіць, выпіць што-н., аблягчаючы праглынанне. Што ты сухое ясі? Вазьмі прагані малаком, лепш будзе. Акцябрскі Чаш. ПРАГНУЦЦА незак. Хацець, жадаць нечага. Дачка мая з новым зяцем приехала, дык суседка ўсё прагнецца паглядзець на яго. Лужкі Шарк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

правбдзіны, праглбтак, пўстка
3 👁
 ◀  / 359  ▶