ПОШАР2 м. Табака, травяністая расліна з пахучымі кветкамі. Сусед насадзіў у гародзе сабе гимат пдшару: ніяк курыць пе кіне. Балаі Паст. ПОШАСЦЬ ж. Непрыемныя, страшныя здарэнні, беды. Пошащь нейкая нашила на яе сям 'ю, як мужыка забілі. Дворышча Рас. ПОШАЎКА ж. Навалочка; чахол для падушкі. Пдшаўку на падушку спецыяльную пашыла. Абруб, Каралевічы, Ласкаўшчына Глыб. ПОШЛІНА ж. Пошасць, хвароба, эпідэмія. На курэй напала пошліна. Мікалаёва Міёр. ПРАБАРАЗДАК, ПРІБАРАЗДАК м. Пратаптаная паміж градкамі ці барознамі сцежка. Вада ў прабараздках стаіць. Ткачы Гар. Ідзі na прібараздку - i еыйдзеш у канец гарода. Ноўка Гар. Прібараздкі зараслі - палоць нада. Лужасна, Мазалава Віц. Параўн. прыградак, прыграднік, прымёжак, прылёшак. ПРАБЕЛ м. Прабел у памяці. Я старая - прабёлы ўжэ ў міне. Езярышча Г ap. ПРАБОИНЖ м. Прабой. Прабдинік на дзеярах быў сарваны. Лісуны Арш. ПРАВАВЛЦЦА незак. Даказваць сваю правату, пераконваць у сваёй праваце. Свякроў мая нікому, бывала, не змоўчыць, усё прававалася з людзьмі. Яроненкі Гар. Параўн. правіць1 у 2 знач. ПРАВАЯ м. Размытае вадой месца на дарозе. Сеялка ніяк не могла праехацъ проз провал. Клясціцы Рас. ПРАВАРОК м. Прыстасаванне, апарат для вырабу самагону. Ля праварка дымок клубіўся. Іванск Чаш. ПРАВАр ЬША ж. Стойла, адгароджанае месца ў хляве для свойскай жывёлы. Праварына малая стала для цялятка. Свольна В.-Дзв., Рудня Пол., МатырынаУш. Параўн. прігарадка, прыгародка. ПРАВЁД м. Праведванне, наведванне каго-н. Да брата ў правёд во еду. Ноўка Віц. ПРАв іЦЦА незак. Выздараўліваць, папраўляцца пасля хваробы. Сёння, гляджу, мая малая правіцца пачала. Лужкі Шарк. ПРАВІЦЬ1 незак. 1. Апавядаць, расказваць. Бабуля ўсё правіла, як ад немцаў уцякалі. 2. Даказваць, пераконваючы ў сваёй праваце. 3 унукам рады ніякай не дам: сваё толькі правіць мне, а слухацъ не хочыцъ. Кулакова Віц. А ён сваё толью правіць, не слухаіць нікога. Канаты Г ар. Параўн. прававацца. ПРАВЕ IV незак. Рамантаваць, праводзіць рамонт, чыніць што-н. Бацькаў гараж нешта правіць пайшоў. Мазалава Віц. Павязу цілівізар правіць у город. Брыжынкі Міёр
Дадатковыя словы
гймат, прабдйнік
4 👁