Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПРАГНУЧЫ прым. Вельмі прагны, хцівы. Прагнучы быў, зладзюга. Воўкаўшчына Глыб. ПРАГОНКА ж. Прагой, дарога, па якой ганяюць кароў; выган. Карову на прагонку напраў. Гута Паст. Карову толькі na прагднцы гані. Чаромушкі Шарк. ПРАДАВАЧКА ж. Прадаўшчыца. Прадавачка наша захварэла магазін не робіць сёння. Буда Дубр. ПРАДАЖ м. Продаж. Збіраюць рабіну на прадаж i прадаюць. Воўкаўшчына Г лыб. ПРАДАННЕ н. Базар, рынак як мееца продажу. Учора на праданне ў горад ездзілі, купілі кой-што. Камары Віц. ПРАДАУНА прысл. Вельмі даўно. Хата іх прадаўна згарэла. Ласкаўшчына Глыб. Oŭ, i прадаўна гэта было. Ухлё Чаш. Параўн. пддаўна. п р а д бАн ік, п р а д б а н н ж, п р іб Ан ік, п р іб Ан ш к, п р ы б Ай н і к, п р ы б Аш к, п р ы б Ан ш к, п р ы д б Ан н ік m. Прылазнік, памяшканне ў лазні, дзе распранаюцца i апранаюцца. У прадбаніку вядро з вадой пастаў. Бялынавічы, Старое Сяло Віц. Я ад яго тады ў прадбанніку схавалася. Грушава Чаш. У прібаніку ўчора сцірала. Мазалава Віц. Бярі адзежу ў прібанніку. Евіна, Смалоўка Гap. Раней жыта ў прыбайніку сушылі. Бокішава Шум. У прыбаніку новы венік вазьмі. Сарочына Уш. Прыбяру ў прыбанніку перад баняй. Ганкавічы, Свяча Беш. У нас малы прыбаннік, бо баню яшчэ ж з вайны строілі. Казяны Брасл. Сціраць буду ў прыбанніку. Дзёрнавічы, Іскра В.-Дзв. Адкрый дзверцы ў прыбаннік - можа, палягчэіць. Кавалі, Мікуліна, Надазер'е Глыб. Венікі бярозавыя ў прыбанніку вісяць. Ваўкалата, Зарачыцак, Сценка, Тумілавічы, Янкі Докш. У прыбанніку душна было. Велеўшчына, Губіна Леп. Прыбаннік той даўно нада разабраць. Стасева Лёзн. Халат у прыбанніку другі дзет вісіць: забылася, як мыцца хадзіла. Драгуны, Мікалаёва Міёр. У прыбанніку таз стаіць. Мяшкова Тал. Раздзенуцца ў прыбанніку, а тады ў баню ідуць. Пралетарыя, Царкавішча Уш. Выйдзі ў прыбаннік, калі табе дужа душна. Заеесе, Малыя Смальянцы Чаш. Прыбаннік нада строіць такі, каб месца ўсім хваціла. Мікіціха Шум. Сёння нават у прыдбанніку душна. Янкавічы Рас. Параўн. прімыльнік, прымыльнік. ПРАДВЕДКІ толькі мн., абрад. Адведкі, наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Буду ў прадвёдкі да ўнучкі збірацца. Плюсы Брасл. ПРАДВЁЧНЫ прым. Спрадвечны, адвечны. Гэта прадвёчнае слова ў нашай ваколіцы -yce яго знаюць. Буда Дубр. ПРАДЗЁРНУЦЬ зак. Праехаць, перамясціцца крыху ўперад. Прадзёрні ты метраў пяць на сваім трактары. Лужасна Віц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надазере, прагнўчы
2 👁
 ◀  / 359  ▶