Старонка 161
◀ / 359 ▶
ПОДСЛУХ м. Падслухоўванне. Ніколі не займалася подслухам. Багушэўск Сен. Вечарам ён на подслух выходзіць усё. Чаромушкі Шарк. ПОДСЦІЛЬ, ПОСЦЕЛЬ ж. Подсціл; тое, што падсцілаюць свойскай жывёле. Асака пойдзіць карове на подсціль. Дзёрнавічы В.-Дзв. Скату на подсціль німа нічога. Кулакова, Лужасна Віц. Салому на подсціль пусцім. Канашы Гар. У гэтым годзе будзем касіць асаку, бо ў посцель няма чаго слаць. Сураўні Шум. Параўн. пасцілка. ПОЖАНЬ ж. Пожня, сенажаць. На пожань пасля абеду прыязджай: сена будзем класці. Мікіціха Шум. ПОЖЫК м., міф. Выдуманая міфічная істота, якой пужаюць малых дзяцей. Утварыўшы дзялоў, дзеці крычаць ратунку, каб пожыку не аддавалі. Пожыка ўсе малыя баяцца. Якубова Рас. Параўн. перакруцень. ПОЗЕМКІ гл. ПАДЗЕМКІ ПОЗНІЦЦА незак. 1. Спазняцца, з'яўляцца пазней, чым трэба. У школу ўжо познішся, выходзіць трэба. Навасёлкі Паст. 2. Не паспяваць зрабіць што-н. своечасова. Познімся з азімымі, даўно ўжо пасадзіць нада, а то марозы будуць скора. Машканы Сен. ПОЙЛА н., груб. Гарэлка, віно, спіртныя напоі. Пастухі пойла ў магазіне набяруць – і ў поле. Езярышча Гар. ПОЙСАВАЦЬ, ПОЙСАЦЬ незак. Малаціць, выбіваць зерне з каласоў. Пойсаваць даўно ўжо пара. Крыпулі Докш., Янкішкі Паст. Сёння будзем ячмень пойсаць. Воўкаўшчына, Стрынадкі Глыб. Параўн. пукаць у 1 знач. ПОІЛКА ж. Паілка, спецыяльная ёмістасць, вядзерца для паення свойскай жывёлы. Поілку новую купіць нада, а то гэта працякаць стала дужа. Жабыкі Дубр. ПОКАЗКА ж. Прыказка. Старая ўжо гэта показка. Булахі Глыб. Дзед мой любіў показкамі гаварыць усё. Наваселле Уш. ПОКАНТ злуч. Пакуль. Покант я туды-сюды, ён ужо і змыўся. Усяны Брасл. Параўн. пакамесь, пакаміcь, пакудава, панамесь у 1 знач. ПОКАЦЦЮ прысл. Побач, блізка адзін да аднаго. Сідзяць покаццю. Шчанькова Гар. ПОКІ прысл. Пакуль (у значэнні злучальнага слова ў даданай частцы складанага сказа). Пільнавалі яго, покі не прыйшоў. Іванаўка Гар. ПОКЛАДЗЬ, ПОКЛАДКА гл. ПАДКЛАД ПОКУТ гл. ПАКУЦЦЁ ПОКУШАК м. Ежа; страва. Дужа з покушкам уладзіла сваім старым. Кузняцова Віц. Параўн. паядуха, паядынак. ПОЛАМ м. Полымя. Полам моцна шугае. Ласкаўшчына Глыб. Параўн. пламянь, пломянь.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 359 ▶