Старонка 160
◀ / 359 ▶
ПНЁЎКІ мн. Апенькі. Пнёвак сёлета многа. Опса Брасл. Параўн. пянькоўкі. ПНІ гл. ПНЁЎЕ ПОБАК прысл. Побач, блізка. Многа гадоў побак жылі – хата ягоная па той бок вуліцы стаяла. Бурая Дубр., Вялікае Сяло Сен. Параўн. пораўні, потач. 2. Сумесна, разам. Во і жывём, як пажаніліся, скора пяцьдзясят гадоў побак. Крыўкі Чаш. ПОВІДЗЬ м. Зайздроснік. Вот повідзь хлопец расцець – і тое яму нада, і гэта. Лужкі Шарк. Гэты повідзь ніяк не супакоіцца. Нурава В.-Дзв. ПОВЯС гл. ПАЯС ПОГАЛАСКА ж. Рэха, водгук. Крыкні – і па ўсім лесе погаласка пойдзе. Крыпулі Докш. ПОГНІЛЬ ж. Гніль, што-н. гнілое, сапсаванае гніеннем. Пад нагамі адна погніль валяецца. Казімірова Пол. ПОГРАБ м. Грузд. Посля дажджоў пограбы павылазілі. Кузняцова Віц. ПОДАЛ м. Падол. У вайну ў подалі цібе насіла, як ад немцаў уцікалі. Канашы Гар. Подал падрубіць нада. Мазалава Віц. Абатруся подалам – і пайшла. Заазер'е Тал. Подал падрубі. Азярок Арш., Станіславова Дубр., Бондарава, Сахоненкі Шум. ПОДАЎНА прысл. Даўнавата, многа часу таму назад. Гэта ўжо подаўна было, а калі – і не прыпомню. Валосава Тал. Параўн. прадаўна. ПОДГРАБ м. Падвал, склеп, закрытае памяшканне, паглыбленае ў зямлю, для захоўвання садавіны, гародніны, харчовых прадуктаў і інш. Подграб пад домам капалі. Гарадок. Параўн. падмосце, падпамосця, падполля, подпал, прыгрэбіца. ПОДДЗЕЎКА ж. Паддзёўка. Поддзеўку надзявай, а то змерзнеш. Канашонкі Рас. ПОДМАЗ гл. ПАМАЗОК ПОДНЯЕ н., толькі адз. Нацельная, сподняя бялізна. Заўсёды пад адзежай подняе насілі. Германавічы Шарк. ПОДПАЛ гл. ПАДПОЛЛЯ ПОДПЛЕТКА ж. Шыла для падплятання лапцей. Стаў лапаць подплеткай калупаць. Дварэц Чаш. ПОДРУБ м. Падруба, ніжняе бервяно ў зрубе. У бані даўно ўжо пара новы подруб зрабіць. Старое Сяло Уш. Подруб нашай хаты гнілы ўжо. Антаполле Чаш. Подруб ладны зрабілі, яшчэ сто гадоў праслужыць. Луначарскае В.-Дзв. ПОДСВІНАК м. Падсвінак, парася. На зіму подсвінка будзім браць. Верамееўшчына Гар. У мяне ўжо ладны подсвінак. Алексінічы Сен. Параўн. парасятка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 359 ▶