Старонка 159
◀ / 359 ▶
ПЛЯСЦЁНКА гл. ПЛЁТКА ПЛЯТУХА ж. Жанчына, якая валодае майстэрствам плесці косы, рабіць жаночыя прычоскі. Плятуха мне такую касу запляла, што ўсе дзеўкі на вяселлі охалі. Замошша Брасл. ПЛЯТУЧЫ прым. Які чапляецца за што-н., датыкаецца да чаго-н., перашкаджаючы ісці. Асака плятучая вельмі – не прайсці. Грышаны Віц. ПЛЯЎДУРЫЦЬ незак. Хлусіць, маніць, казаць няпраўду. А ён усё сваё пляўдурыць і вокам не мігне. Бортнікі, Вусава Глыб. Параўн. плутаць. ПЛЯЦА ж. Града, вузкая паласа зямлі, ускапаная на агародзе. Вось там у мяне лучок на пляцы расце. Гарадок. ПЛЯЦАВАЦЬ незак. Плесці цыбулю ў пляцёнкі. Дапамажы мне цыбулю пляцаваць. Старыя Крукі Міёр. ПЛЯЦАК, ПЛЯЧАК м. Рэчыўны мяшок, рукзак. Узяў пляцак з лавы, у лес сабраўся. Андрэева Гар., Галбея Паст. Бяры плячак і ідзі калядаваць. Бачэйкава Беш. ПЛЯЦЁНКІ мн. Лапці. Яшчэ дзед мой умеў пляцёнкі плесці. Пішчалава Арш. ПЛЯЦЁННІК м. Самаробная рыбалоўная сетка. Рыбу многія ў нас пляцённікам ловяць. Чарневічы Глыб. Параўн. плавун. ПЛЯЦКАЛА аг., неадабр. Гаварун, гаварлівы, балбатлівы чалавек. Як прыйдзе гэты пляцкала на пошту, то хоць вушы затыкай. Будзілава, Сабалі Чаш. ПЛЯЦКАЦЬ незак., неадабр. Чмякаць губамі, прыцмокваць. Што ты пляцкаеш, як свіння. Замачак Чаш. ПЛЯЦОК м., памянш. Пляц, участак зямлі, заняты сядзібай, агародам. Тут пляцок раней панскі быў. Германавічы Шарк. ПЛЯЧАК гл. ПЛЯЦАК ПЛЯШКА ж. Кавалак, частка распілаванага бервяна, звычайна цыліндрычнай ці круглай формы. Пляшак зяць напіліў, а цяпер нада, каб хто-небудзь пакалоў. Шацяні Сен. ПЛЯШНЯ ж. Лом, металічны завостраны стрыжань, якім разбіваюць што-н. цвёрдае. Помню, з дзедам б'ём гэты лёд пляшнёй. Рошчына Сен. ПЛЯШЫВІК м., лаянк. Нядобры, дрэнны, заганны ў маральным плане чалавек. Во гад, во пляшывік! Канашы Гар. А ён, пляшывік, ціперь ні нагой у ейную хату. Доўжа Віц. ПНЕЎЕ, ПЯНЭЎЯ н., зб., ПНІ мн. Астаткі пер'я, якія застаюцца ў целе свойскай птушкі пасля лінькі. Курыца выліняла, а пнеўе асталося. Пралетарыя Уш. Куры палінялі, дык замест пер'я толькі пянэўя асталося. Зубава Арш. Пні ў мясі астаюцца, як ліняіць вутка. Старыя Крукі Міёр. Параўн. пішчыкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶