Старонка 162
◀ / 359 ▶
ПОЛАЦЦЕ, ПОЛАЦЦЯ, ПОЛІВА н., ПОЛКА ж. Праполка, ачыстка агарода ці поля ад пустазелля. Як лета, дык толькі адно полацце ў галаве. Ёды Шарк. Полацця я не люблю, хоць і не ў горадзе расла. Абруб Глыб. У гародзі яшчэ поліва цьма сколька. Смалоўка Гар. З ранку на полку збіраюся. Асташова Чаш. ПОЛАЦЬ м., ПОЛСЦЬ, ПОЛЦЫЯ, ПОЛЦЬ ж. Паласа свінога сала. Пасаліла полаці. Язна Міёр. Цэлую полсць сала тады яму адвезла. Ласкаўшчына Глыб. Ужо можна і другога кабана біць, але яшчэ ёсць дзве полцыі сала, з таго разу астаўшыся. Верхняе Глыб., Лукашова Паст. Бацька злупіў з тушы тры полці сала. Канашы Гар. ПОЛЕК м. Паляк. Аказваецца, ён полек быў. Узмёны Міёр. ПОЛІВА гл. ПОЛАЦЦЕ ПОЛІК м. Палок, памост у лазні, на якім парацца. У хаце жарка было, дык я на поліку ў бані спала. Андрэеўшчына Арш. ПОЛІЎКА ж. Юшка, страва са свежай рыбы з прыправамі. Злавілі рыбы на поліўку. Камары Віц. 2. абрад. Курыны булён, які спажываецца ў якасці традыцыйнай абрадавай ежы на пахаванні ці рэлігійных святах. Першая ежа за пахавальным сталом у нашай мясцовасці – поліўка. Заессе, Пачаевічы Чаш. ПОЛІЭФІРКА ж. Нейлонавыя ніткі. Як шэрсці не было, дык і поліэфірка для вязання ішла. Чарневічы Глыб. ПОЛКА гл. ПОЛАЦЦЕ ПОЛКА ж., памянш. ПОЛАЧКА, часцей ПОЛКІ мн. Пялёнка, невялікая прасцінка для спавівання грудных дзяцей. Полку са шнура знімі. Малога завярнулі ў полачку. Станіславова Дубр. Полкі, відаць, мне сціраць прыйдзецца. Малотынь Арш. Памыла полкі і павесіла на сонца, каб хутчэй высахлі. Завер'е Брасл., Бароўка В.-Дзв. Полкі з учарашняга яшчэ не мытыя. Залессе, Мацюкова Глыб. Полкі прапалашчы і павешай сушыць на вуліцы, а не ў хаце. Балаі, Галбея Паст., Рулёўшчына Сен. Як і бацька, так і ён полкі будзе паласкаць, раз жонку-беларучку ўзяў. Слабада Уш. ПОЛСАК м. Жаночы касцюм у выглядзе спадніцы і пінжака. На другі дзень вяселля маладая нейкі дужа кароценькі полсак надзела. Замачак Чаш. ПОЛСЦЬ гл. ПОЛАЦЬ о ПОЛЦАЕ САЛА н. Тоўстае свіное сала. Добры парсючок быў: полцае сала ў чатыры пальцы. Слабада Докш. ПОЛЦЫЯ, ПОЛЦЬ гл. ПОЛАЦЬ ПОЛЫНЬ ж. Палынь. Горкі, як полынь. Мікіціха Шум. о ПОЛЬСКІ БАРАВІК, ПОЛЬСКІ ГРЫБ м., бат. Несапраўдны баравік. Польскія баравікі нада есці маладымі і варыць некалькі разоў. Дразды Беш., Азяраўцы Брасл., Калінава Віц. Польскія грыбы ніхто з нашых не бярэ. Белая Ліпа, Пустынкі, Ског Сен., Падбярэззе Тал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 359 ▶