МАЙДУК м., груб. Маўклівы, негаваркі чалавек. Майдук – той, што ўсё маўчыць. Барсукі В.-Дзв. Майдук гэты ўсё маўчыць і маўчыць. Кураполле Паст. Параўн. мумка, мармуль, мармыль, мэма ў 1 знач.
МАЙСТРА м. Майстар. Мой бацька майстра рамантаваць радыё. Барздоўка Арш.
МАЙСТРАЧЫЦЬ незак. Майстраваць. Мой мужык зноў нешта майстрачыць на дворы. Воўкаўшчына Міёр.
МАКАНКА ж., МАКАННЕ н. Мачанка. Прынясі твораг, маканкі зраблю, бліны памакаеш. Самуйлы Брасл., Надазер'е Глыб., Вялікі Поўсвіж Леп. Маканне з блінамі сёння будзе. Надазер'е Глыб.
МАКАТКА ж. Невялікі саматканы дыван. Гэтыя макаткі вышывала яшчэ мая бабуля. Каханавічы В.-Дзв., Воўкаўшчына Глыб.
МАКАЧКА ж. Ежа, прыгатаваная з тварагу са смятанай. У міску налівалі смітану і церушылі туды тварог, а тады бралі бліны ці хлеб ды макалі ў макачку. Гарбачэва Рас.
МАКВА, МАКРАТА ж. Мокрае, дажджлівае надвор'е. Усю нядзелю на вуліцы маква стаіць. Старое Сяло Уш. А на дварэ трэці дзень макрата, таму ні ягад абабраць, ні агуркі выпалаць не магу. Старое Лядна Леп., Угрынкі Уш.
МАКОЎНІК м. Пірог з макам. На Каляды бабуля заўсёды пякла макоўнік. Абухава Беш.
МАКРАТА гл. МАКВА
МАКРАЦЦЁ, МАКРЫЦЦЁ н., толькі адз. Намоклае адзенне. Макраццё свай пакідаў, не развешаў. Лужасна Віц. Здымай сваё макрыццё ды развесь каля печы, каб высахла. Жыгалы Беш.
МАКРАЯЦЬ, МАКРОЦЬ, МАКРЫЯЦЬ, МАКРЭЦЬ, МОКРАЦЬ ж. Макрата, вада, вільгаць, якія пакрываюць, пранізваюць што-н.; слата. У цялушкі макраяць ужо трэці дзень стаіць, трэба чысціць. Белькі Паст. Стаіць макроць, не знаю, як бульбачку ўбраць. Крупяжына Сен. На дварэ макрыяць: усю ноч ішоў дождж. Абувай боты! Гута Уш. Я не хачу вылазіць на макрэць з краваці. Бяседы Леп. Як толькі мокраць на вуліцы, так і настрою няма. Барадуліна Арш. Ай, якая мокраць, не выйсці з хаты! Магуны Паст.
МАКРУША ж., заал. Макрыца, невялікая ракападобная жывёліна, якая жыве ў вільготных месцах. У яме было столькі макруш, што мы іх нагамі таптали. Барсукі В.-Дзв., Гута, Кураполле, Чорнае Паст.
МАКРЫВЫ прым. Дажджлівы. Калі макрывае лета, то дрэнны ўраджай. Галубава В.-Дзв.
МАКРЫЦЦЁ гл. МАКРАЦЦЁ
МАКРЫЯЦЬ, МАКРЭЦЬ гл. МАКРАЯЦЬ
83 👁