Старонка 153
◀ / 359 ▶
ПЛАХА ж. Участак вялікіх памераў, прызначаны для сельскагаспадарчых культур. Такую плаху пад бульбу аставілі. Што з ёй рабіць? Косарава Глыб. ПЛАХЕЙ прым. Дрэнны, неспрыяльны. Сёлета плахей год, мокрый. Замшына Лёзн. ПЛАХЕЙШЫ прым., выш. Горшы. Усё плахейшае надзівай, а то вымажашся. Слабада Шум. ПЛАЦЕНАЧНЫ прым. Саматканы. Плаценачная ткань ішла на верхнюю адзежу. Магуны Паст. ПЛАЦЁНКА, ПЛАЦІЙКА, ПЛАЦЦЁНКА памянш., ПЛАЦЦЯ н. Сукенка, плацце. Плацёнкаў нейкіх кароткіх панакупляла. Белая Ліпа Сен. У міне адно плаційка было, каб у людзі выйці. Ноўка Гар. Плаційка, а не штаны, надзень. Заазер'е Пол. Прішла і кінула абы-як плаццёнка сваё. Мазалава Віц. Надзела доўгая плацця. Мар'янполле, Опса Брасл., Ураджайная Глыб., Кавалі Лёзн., Дэмскія, Новы Пагост Міёр., Нямойта, Смалоўка, Ульянавічы Сен. ПЛАЦІНА ж. Жэрдка ў плоце. Яшчэ адну плаціну прыб'ю – і на абед. Вязьмічы Арш. ПЛАЦЦЁНКА, ПЛАЦЦЯ гл. ПЛАЦЁНКА ПЛАЧЛІВЫ прым. Плаксівы, які часта плача. Наша меншая ўнучачка плачлівая вельмі. Мікіціха Шум. ПЛАШЧАДКА ж. Трактарны прычэп. Зламаную плашчадку на двор прыцягнуў і паставіў. Мікіціха Шум. ПЛАШЧАЧОК м., памянш. Плоскае палена. Я як печ таплю, дык пад ніз плашчачкі кладу. Надазер'е Глыб. ПЛАШЧОК м., памянш. Плашч. Польты ўсе параскідала, адзін плашчок застаўся. Арэхаўск Арш. ПЛАШЧУГА гл. ПЛАСКУХА ПЛАШЭЙШЫ прым., выш. Горшы. А вось тут у мяне плашэйшая бульба. Вязьмічы Арш., Верамееўшчына Дубр. У лес плашэйшую кохту надзень. Баравуха Пол. ПЛЕВАЧКА ж., памянш. Плеўка, тонкая абалонка на паверхні нерухомай вадкасці. Плевачка на малаку занялася. Германавічы Шарк. Параўн. пленка. ПЛЕНКА ж. Пенка, плеўка, якая ўтвараецца на кіпячоным малацэ пры яго астыванні. Ці любіш ты малочную пленку? Вялікае Сяло Сен. Параўн. плевачка. ПЛЕСАРОЎКА, ПЛІСІРОЎКА ж. Спадніца плісэ. Знайшла я твою плесароўку. Завольша Лёзн. Плісіроўку, бачу, купіла. Як па табе шытая. Тупічына Шарк. ПЛЕСЦІСЯ незак. Чапляцца, кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н. Асака праходу не даець, пляцецца за рукі. Канашы Гар., Крыпулі Докш., Смалоўка Сен.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶