ПЛАКСЭДА аг. Плакса. Малая такая ўжо плаксэда, страх боскі! Спігальшчына Міёр.
ПЛАМЯНЬ, ПЛОМЯНЬ м. Полымя, агонь. Праз вакно мы тады ўвідзелі пламянь. Бароўка В.-Дзв. Як хата наша гарэла, такі пломянь быў! Барсукі, Сардыкі, Цясты В.-Дзв. Пломянь усё большы і большы станавіўся. Бігосава, Сенькава В.-Дзв. Параўн. полам.
ПЛАСКАСТУП м. Чалавек, які хварэе на плоскаступнёвасць. Ён у нас пласкаступ, таму і ў армію не ўзялі. Лужкі Шарк.
ПЛАСКУХА, ПЛАШЧУГА, ПЛІШЧЫНА ж., бат. Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых; курынае проса, брыца. Пласкуха пусцілася па агароду. Іскра, Дзёрнавічы В.-Дзв. За садам пласкухі поўна. Дуброўна Дубр., Латыгаль Сен. Там адна плашчуга расцець. Зазер'е Гар. Плішчына разраслася не прайсці, нада было ўжо скасіць, а то людзі смяяцца будуць. Дроздава Тал. Параўн. пажнявіца, пажнявуха.
ПЛАСЦІК м. Лустачка, прадаўгаваты кавалачак чаго-н. Адрэж мне колькі пласцікаў сала. Гілі Чаш.
ПЛАСЦІЦЬ, ПЛАСЦІЦЬ незак. Пластаваць, накладваць пласт адзін на другі. Пайду пласціць сена, пасля будзем вазіць у пуню. Моханава В.-Дзв., Пугачова, Селішча Докш., Высачаны Лёзн. Сена я пласціць не ўмела, дык мама сказала, каб ішла падграбала ззаду. Лісуны Арш.
ПЛАТ м. Хустка. Накінь плат, зімна. Іказнь Брасл. Платоў сёння ў магазін навязлі ўсякіх: і шарсцяных, і газавых. Спрынды Брасл., Ніўнікі Міёр.
ПЛАТАНКА ж. Латка. Хоць бы платанку прышыла на шатаны мужыку. Гараны Пол.
ПЛАТАЦЦА, ПЛУТАЦЦА, ПЛУТАЦЦА незак. 1. Хадзіць без мэты, сноўдацца. Платаўся па вуліцы ўчора доўга. Ноўка Гар. Параўн. плэнтацца, плюзгаць. 2. Блытацца, чапляцца за што-н. Ката не карміла сёння, дык праходу не даець, пад нагамі плутаецца. Кулакова Віц. Ніткі плутаюцца ў руках. Канашы Гар. Плутаецца трава за ногі – абкасіць пара. Бондарава Шум. Параўн. перадкаваць у 1 знач. 3. Блытацца, страчваць яснасць, дакладнасць пры выражэнні думак; гаварыць недакладна, збівацца. А ў яго думкі ўсягды плуталіся. Бокішава Шум. А малы мой гаворіць нешта, плутаецца – так нічога і не зразумела. Кулакова Віц. 4. Заплятацца (пра язык, які ў п'янага чалавека ледзь варушыцца). Во напіўся, што язык плутаіцца. Лужасна Віц.
ПЛАЎ м. 1. Востраў на возеры. На плавах асаку касілі. Асвея В.-Дзв. 2. Кладка праз ручай або нешырокую рэчку. Плаў тонкі – удвух не станавіцеся. Пачаевічы Чаш.
ПЛАЎНІК м. Купальнік, жаночы касцюм для купання. Адзявай плаўнік і пашлі купацца. Камаі Паст.
77 👁