ПЛЁТНІЦА, ПЛЁТАЧНІЦА, ПЛЁТКА ж., асудж. Пляткарка. Ёсць у нас у дзярэўні плётніца. Варашылы Сен. Пайшла ўжэ плётачніца на дзіреўню плёткі збіраць. Канашы Гар. Мая суседка – плётка яшчэ тая! Ваўкалата, Макаравічы Докш.
ПЛЁЦЕНКА ж. Павуціна. Ададзвінула стол – а там вялікую плёценку павук сплёў. Арлея Пол.
ПЛЁЦІ мн. Сцёблы гарбуза без лісця. Плёці пасушыла, пранікам пабіла – добрая будзіць шараванка для катлоў. Азярцы Глыб.
ПЛЁЦЦЯ н., толькі адз. Плётка, неправераная або лжывая чутка. Мне плёцця тваё ўжэ надаела, займіся ты чым іншым. Гарадок. Параўн. пёслаўка.
ПЛЁЧЫ мн. Дэталі верхняй вопраткі, якія прышываюцца са сподняга боку на стыку спінкі і рукавоў. Пашыла сарочку і плёчы падшыла, каб было крапчэй. Станіславова Дубр.
ПЛЁШАК м. Плеш, лысіна. Ты хоць свой плёшак пад шапку схавай. Старое Лядна Леп. На галаве плёшак здаравенны. Лескавічы Шум.
ПЛЁШЧЫЦЬ незак., экспр. Гаварыць няпраўду, хлусіць. Што ты плёшчыш абы-што? Забор'е Глыб.
ПЛЁНАЧНІК, ПЛЁНАШНІК м. Парнік. У нашых суседзяў плёначнік сёлета новы. Бабча Леп. Сёлета агуркі ў плёнашніку пасаджу. Мурагова Тал. Параўн. пырнік.
ПЛЁСА ж. Яма, запоўненая вадой; лужына. Возьмеш ваду ў плёсе, каб паліць агуркі. Завер'е Брасл.
ПЛЁСКАЦЬ незак., экспр. Ісці пехатою. Гэта ж столькі плёскаць нам яшчэ! Круткі Паст.
ПЛЁСНУЦЬ зак. Стукнуць, ударыць. Чуць не плёснуў ад злосці рукой па ёй. Крыпулі Докш., Дэмскія Міёр. Параўн. перавёсці, перавіць, пялёхнуць, пярнуць.
ПЛЁСЫ прым. Голы, без расліннага покрыва. Усё поле плёсае ад жары, ні адной травінкі нідзе. Мікіціха Шум.
ПЛЁТАЧНІЦА, ПЛЁТКА гл. ПЛЁТНІЦА
ПЛЁТКА, ПЛЯСЦЁНКА, ПЛЯЦЯНКА ж. Пляцёнка, сплеценая ўздоўж цыбуля, грыбы і інш. Сёлета цыбуля ўрадзілася, навязала тры плёткі. Гарані, Ткачы Гар., Горы Рас., Рускі Шум. Плётка грыбоў на сонцы вісела, сушылі на зіму. Бокішава, Слабада Шум. У куце вісяць плясцёнкі цыбулі. Дзёрнавічы В.-Дзв., Гарэлькі Дубр. Прынясі вунь тую пляцянку цыбулі, бо трэба нечым суп запраўіць. Сураўні Шум.
ПЛЁХА ж., заал. Казадой, начная птушка з шырокай плоскай галавой. Гнёзды свае плёхі заўсёды хаваюць у траве. Залессе Пол.
ПЛЁХНУЦЬ зак. Кінуць, выпусціўшы з рукі. Ён тады як плёхне вужа мне ў двор. Чаўнышкі Беш., Нямойта Сен.
75 👁