Старонка 147
◀ / 359 ▶
ПІЛЬНА прысл. Добра, старанна. Дамашняе заданне трэба пільна рабіць, уважліва. Клясціцы Рас. ПІЛЬНА прысл. Вельмі, дужа. Пільна прыгожая маладзіца была яе першая нявестка. Казечкі Арш. ПІЛЬНА прысл. Тэрмінова, неадкладна. Ці пільна табе ехаць у горад нада? Лужасна Віц., Канашы Гар. Калі табе на работу пільна, дык ідзі, сама спраўлюся. Шантары Докш., Прамышляды Паст., Селішча Уш. ПІЛЬНІЦА ж. 1. Гарачы час (касьбы, жніва і інш.). Пільніца скора будзіць: усе на сена пойдзем. Азёркі Гар. Дык а як жа, пільніца: сена ўхапіць ад дажджу трэба. Кавалі, Латышы Глыб., Варапаева, Слабада Паст. Параўн. пурым. 2. Спешка ў рабоце. Як пільніца, дык тады і выходзіць абы-як. Белая Ліпа Сен. Што табе, пільніца палоць у свята? Дзёрнавічы В.-Дзв., Більдзюгі, Папкі, Пашкі Шарк. ПІЛЬЧАК м. Кароткая верхняя вопратка пераважна з грубага даматканага сукна. Пільчак надзявай, як на двор выходзіш. Дубы В.-Дзв., Сялец Чаш. ПІЛЯХАЦЬ незак. Пілаваць, распілоўваць. Чым бярно піляхаць будзім? Заазер'е Сен. ПІМОШКА ж. Кармавы гарох. Сёлета пімошкі ў калгасе многа. Смалоўка Сен. ПІНАВАЦЬ незак. Шчыраваць, старанна працаваць. Твой сын ужо зранку пінуе, а майго ж сілай не прымусіць. Чарневічы Глыб. Параўн. печаваць, піхтоліць. ПІНДЗЮРІЦЬ незак., экспр. Многа і прагна есці. Яму суп ні нада – цэлый дзень калбасу піндзюріць. Мазалава Віц. Гляджу на яго: піндзюріць за дзве шчакі. Канашы Гар. ПІНДОРЫ, ПІНДУРЫ толькі мн. Засаўка, рухомая металічная або драўляная планка на прабоях для запірання дзвярэй. У майго бацькі ўсе дзверы былі на піндорах. Белае Пол. У іхняй калітцы дзверы і сёння на піндурах. Верхняе, Чарневічы Глыб. ПІНЧАНКА ж. Вялікая цёплая хустка. Пінчанку сваю нешта не знаходжу яшчэ з лета. Сасноўка, Удзела Глыб. Параўн. пухоўка, пянькоўка. ПІНЭСКІ мн. Кнопкі. Шпалеры адарваныя пакуль пінэскамі замацавала. Муляры Паст. ПІОНІЯ гл. ПІВОН ПІПКА ж. Кончык носа. Ён так хутка піў, аж піпку малаком замачыў. Доўгае Глыб. ПІРАЛЁТ м. Канюшына, якая цвіце кветкамі белага колеру. Піралёт – гэта белы клевер, па руччах расцець. Ясева Міёр. ПІРГАЦЬ незак. Штурхаць. Не піргайце, дзеці, малога. Ясева Паст. Параўн. пілкацца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶