Старонка 148
◀ / 359 ▶
ПІРІВЯСЛО гл. ПЕРАВЕСЛА ПІРІРВАЦЦА гл. ПЕРАРВАЦЦА ПІРСЯВАЧКА гл. ПЕРВАСІНКА ПІРУШКА ж. Гулянка. Шмат пірушак у нас было. Ульянаўка Беш. Параўн. пагулянка, пагулянне. ПІРХЕКАЦЬ гл. ПЕРХЕКАЦЬ ПІРЫСАДНІК м. Палісаднік, кветнік. Пірысаднік каля школы дзеткі кожны дзень паліваюць. Міхалова Чаш. ПІРЫЦЬ гл. ПЕРЫЦЬ ПІРЯБОЙКА гл. ПЕРАБОЙКА ПІРЯГОНКА ж. Перагон, малако, абястлушчанае на сепаратары. А я пірягонку стаўлю на тварог – тады ён няжырны палучаецца. Кляўцы Лёзн. ПІРЯДОЙКА, ПЯРЭДАЙКА ж. Перадойка, ялавіца. Пірядойкай у іх карова асталася, дык у калхоз здалі сёліта. Канашы Гар., Лужасна Віц. У нас сёлета пярэдайка. Жалезкі Беш. ПІРЯДОК гл. ПЕРАДОК ПІРЯДЫХ, ПЯРЭДЫХ м., ПРАДЫХА ж. Кароткачасовы адпачынак. Без пірядыху ягады сабіралі. Кулакова Віц. Нада пірядых зрабіць троху. Вярэчча Гар. Пярэдых зробім сабе пасля абеду. Шыпы Глыб. Дайце хоць пярэдыху трошкі, а то не дойдзем дадому. Іванск Чаш. Карову пасля ацёлу чатыры разы на дзень даіла, прадыхі ёй не давала. Дабрамыслі Лёзн. Параўн. перапых. ПІРЯСМІХІВАЦЬ гл. ПЕРАСМІХВАЦЬ ПІСКАЛЁНАК, ПІСКЛЁНАК, ПІСКЛЮК, ПЯСКЛЮК памянш.-ласк. ПІСКЛЮЧОК, ПІСКЛЯНЁНАК м., ПІСКЛЯНЯ н., часцей ПІСКАЛЯТЫ, ПІСКІЛЯТЫ, ПІСКЛЯНЯТЫ, памянш.-ласк. ПІСКЛЯТКІ, ПІСКЛЯТЫ мн. Кураня. Піскалёнак гэты зусім слабы. Дубніцы Арш., Свяча Беш., Вярэчча Гар., Макаравічы Докш., Дуброўна. Адзін пісклёнак толькі за лета здох у мяне. Глыбокае. Пісклёнак адзін некуды забег. Анкуды Паст. Глядзі, каб кот пісклёнка не схапіў, а то так і нацэльваецца. Белая Ліпа Сен. Адзін пісклёнак рабенькі папаўся, а астальныя белыя і чорныя. Варанцэвічы Тал. Адзін пісклёнак некуды прапаў. Амбросавічы Шум. Пісклюкі маленькія былі. Гарадок. Палаві пісклюкоў, а то ўжо вечар скора. Латышы Глыб. Які пісклюк, такі і галасок. Варапаева Паст. Пясклюк у цябе пекны, каб была курыца, дык падружыліся б яны. Папшычы Глыб. Пісключкі на сонца выбеглі, у зямлі капаюцца. Царкавішча Уш. Пісклянёнка кот сцягнуў. Слабада, Станіславова Дубр., Слабодка Леп. Піскаляты мае любыя! Зуі, Міхалінава Лёзн., Дзянісава Міёр., Вярэнькі, Галбея, Гута, Казлоўшчына, Лукашова Паст. Піскіляты ўсе пад плотам. Белая Ліпа Сен., Старое Сяло Уш., Іванск Чаш., Юрава Шум. Во курыца і дзесяць пісклянят ейных. Ларынаўка, Лісуны,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶