Старонка 146
◀ / 359 ▶
ПІЗЬМА ж. Лекавая расліна піжма, якая мае моцны пах і горкая на смак. Дзеці назбіралі мне пізьмы. Лужкі Шарк. ПІКА ж. Доўгая вострая палка, якую ўтыкаюць зверху ў стог для ўмацавання сена. Далёка відаць, як са стагоў пікі тырчаць. Белая Ліпа Сен. ПІКАВАЦЬ незак. Пікіраваць. Пайду памідоры пікаваць. Варапаева Паст. ПІКАНТУХА ж. Брага, пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам. Пікантухі так напіўся, што на нагах стаяць не мог. Ахрэмаўцы Брасл. ПІКАР м., ПІКІТА ж. Дзіцячая гульня, у працэсе якой удзельнікі па чарзе палкамі збіваюць пікер – кол, убіты ў зямлю. Мы, бывала, як толькі вясна прыйдзе, цэлымі днямі ў пікара гулялі. Псуя Глыб., Слабада Докш. Ну, згуляем у пікіту? Чарневічы Глыб. ПІКАСТЫ прым. З высокім верхам, высокі. Бачыў салдат у пікастых шапках. Латышы Глыб. ПІКЦЮК м., неадабр. Тоўсты чалавек. Во ад'еўся за лета, пікцюк такі стаў! Новае Сяло Сен. Параўн. піхцер, пузган, пумак. ПІЛАВАННЕ н., зб., ПІЛАВІНЫ мн. Пілавінне, апілкі. Пілаванне зносілі за плот. Стаі Леп. Пілавіны не выкідвай. Мілашкі Брасл., Янкішкі Паст., Падбярэззе Тал. Параўн. папілоўцы, пелюха ў 1 знач. ПІЛЕПСІЯ ж., мед. Эпілепсія. У цёткі маёй пілепсія была. Белая Ліпа Сен., Альхоўцы Шарк. ПІЛІК м. Верабей. А пілікі ўвесь мох з лазні павыцягвалі. Ула Беш. ПІЛІКАЦЬ незак., экспр. Гаварыць, весці размовы. Мы ўсю ноч пілікалі пра ўсё на свеце, і спаць не хацелася. Чыстаполле В.-Дзв. ПІЛІМЁТ м. Кулямёт. Пілімётаў тады многа было. Жданова Беш. ПІЛІНДРЫЦА гл. ПАЛАНДРЫЦА ПІЛІЦЬ незак., экспр. 1. Іграць на музычным інструменце. Добра піліў раней на гармошкі. Езярышча Гар. Параўн. пізурыць. 2. перан. Паўтараць, гаварыць адно і тое ж. А ён давай піліць адно і тое сем разоў, быццам ніхто не знаіць. Партызанаўка Віц. 3. перан. Даймаць, дапякаць, надакучваць просьбамі, бесперапыннымі папрокамі і прыдзіркамі. Яна, гадаўка, яго ўсё жыццё піліла, колькі жылі. Доўжа Віц. Жонка ўвесь вечар міне піліла. Вярэчча Гар. ПІЛКАЦЦА незак. Тузацца, штурхаць адзін аднаго. За сталом пілкацца не трэба, ціха сядзіце і ешце. Ліпаўкі Докш. Параўн. піргаць. ПІЛОЎКА ж. Пілаванне, валка лесу пры дапамозе піл. Яны гэтую пілоўку ніколі не скончаць. Лескавічы Шум. ПІЛЬГУЙ м., асудж. Сквапны чалавек. Сусед наш дык пільгуй пільгуём: снегу зімой не дапросішся. Коравічы Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶