баб. Бяседы, Залучына, Суша Леп., Загарадна, Пушкі Лёзн. Наша ўнучка і піяць, і танцаваць навучылась яшчэ ў садзіку. Новы Пагост, Папшулі, Сухавержжа, Узмёны, Язна Міёр. Піялі, бывала, як жыта жалі. Галбея, Гута, Круткі, Прамышляды Паст. На Каляды насілі звязду са свечкай, хадзілі і песні піялі. Фарынава Пол., Бугаі, Нямойта Сен., Арэхаўна, Воцькавічы, Ляснеўшчына, Селішча Уш., Вяжоўка, Іванск Чаш., Альхоўцы, Верацеі, Савуткі Шарк., Ферма Шум. На гулянцы піяць будзем. Малыя Смалянцы, Тараскі Чаш. Хадзілі на Каляды па хатах, піялі – весела было. Лонск Шарк. Тады ў нас усе піялі на дажынках. Слабада Шум. Я ж раней так пяяць любіла, а цяпер ужо голас не такі. Мількі Брасл., Каханавічы, Чыстаполле В.-Дзв. І сэрцу во пяяць хочацца, як у дзяцей добра ўсё. Івесь, Лучайка, Нікалаёва, Чарневічы Глыб. Пяяць пазней будзем, як работу паробім. Слабада Докш., Ляды Дубр. Любіла я пяяць у маладосці. Гомель, Лучна Пол., Ваўчо Уш., Іванск Чаш.
ПЁХАМ гл. ПЕХАМ
ПІВОН, ПІЁН м., ПІВОНІЯ, ПІВОННЯ, ПІВОНЬ, ПІВОНЬЯ, ПІОНІЯ ж., бат. Півоня. Півоны мне прынёс. Бароўка, Іскра В.-Дзв. Я вельмі люблю піёны, асабліва белыя. Дзяйкі Віц., Дубрава Гар. А назаўтра ўжо ні адной півоніі не было. Вітунічы Докш., Ланенка Дубр., Вялікі Поўсвіж, Кветча Леп., Асташэва, Матушова, Перамонт, Слабадзішча Лёзн., Камянполле Міёр., Лукашова, Сіўцы Паст., Баяноўшчына, Кутняны, Фарынава Пол., Горы, Клясціцы, Паўлава Рас., Папкі Шарк. Во якую півонію вецер заваліў. Пасад, Ульянавічы Сен., Матырына Уш., Жданы, Запруддзе, Лужкі Шарк., Лескавічы Шум. Люблю півонню, а таму і сажу ў палісадніку. Барсукі Глыб., Клясціцы Рас. Півонь уся палягла ад дажджу. Бортнікі, Глыбокае, Латышы, Ломашы, Прыпернае, Шэпелева, Юркава Глыб. Адны півоны саджу. Барадуліна Арш. Піонія расцвіла. Лонск Шарк.
ПІГУЛКА ж. Пілюля, таблетка. Пігулак раней дужа не было – травамі разнымі лячылісь, як што забаліць. Абаляны Брасл. Выпіла пігулку – і галава перастала балець. Квачы, Латышы, Лужкі, Лучайка, Папшычы, Празарокі, Сасноўка Глыб., Ветахмо, Макаравічы Докш., Скрунды Паст., Жданы, Шыці Шарк.
ПІЁН гл. ПІВОН
ПІЖМАК, ПІЖНАК м. Пінжак. Чаму свой новы піжмак не носіш? Шыбекі Арш., Верамееўшчына Дубр. Піжнак надзявай: холадна. Варапаева Паст.
ПІЗУРАННЕ н., экспр. Музыка, песні, якія не падабаюцца. Па целевізару адно пізуранне, глядзець нечага. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ПІЗУРЫЦЬ незак., экспр. Іграць на музычным інструменце або спяваць. Чаго я на тым канцэрце не чула, будуць валасацікі пізурыць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Параўн. піліць у 1 знач.
77 👁