ПЕТУШОК м. Адкрыты, без даху трактар. У майго дзеда свой петушок: сабраў грошай і купіў. Буда Дубр. Параўн. пучок, пыхцік.
о ПЕЎНАЕ ЯЙКА н. Аплодненае яйка. Тыя яйкі ўсе пеўныя. Замошша Сен.
ПЕЎНЫ прым. Пра насенне, якое добра прарастае і дае багаты ўраджай. Я сама загатаўліваю насенне, можа таму амаль усё пеўнае. Уздорнікі Сен.
ПЕХАМ, ПЕХАЦОЙ, ПЕШАКІ, ПЕШАМ, ПЕШКА, ПЕШЧУ, ПЁХАМ, ПІХАТОЙ прысл. Пехатой, пешшу. Ішоў пехам з аўтобуса. Міцькаўшчына Арш. Пехацой з самага Мінска беглі. Гастынічы Тал. За тры вярсты пешакі хадзілі. Высачаны Лёзн. Пешам да суседняй вёскі я ўжо не дайду. Обаль Шум. Не пайду я пешка. Ушачы Уш. Раней у горад пешчу хадзілі ягады прадаваць. Булаўкі Пол. Пёхам ісці далёка, лепей аўтобусам. Галубава В.-Дзв. Са школы заўсёды піхатой хадзілі. Фарынава Пол.
ПЕЦКА ж. Печка. Пецка мая зусім зімой не грэе, два разы на дзень тапіць трэба. Хвошна Гар., Адаменкі Лёзн.
ПЕЧАВА н., толькі адз. Печыва, адна выпечка хлеба. Я ўжо печава дастала. Бугаі Сен.
ПЕЧАВАЦЬ незак. Працаваць. А я там восем гадоў печавала. Барсукі Арш. Параўн. пінаваць, піхтоліць.
ПЕЧАНЁЎКА, ПІЧАНЁЎКА ж. Вантрабянка, дамашняя каўбаса з вантробаў або печані. З парсючка печанёвак шмат нарабілі. Залессе, Ласі Глыб., Тумілавічы Докш., Белаазёрны, Велеўшчына, Забалаццe Леп., Галбея Паст., Іванск, Коравічы, Красніца Чаш. Як парсюка зарэзалі, пічанёўкі многа накруціла. Празарокі Глыб. Пічанёўку ў нас у сям'і ўсе любілі. Шаркаўшчына. Параўн. пханаўка.
ПЕЧАНІ толькі мн. Вантробы, у тым ліку і печань. Печані ўсе скруцім і каўбас наробім. Макаравічы Докш.
ПЕЧАНІК м., ПЕЧАНКА ж. Спечаны яблык. Сёння толькі печанік з'ела. Бычыха, Пшанічана Гар. Печанку вазьмі ды з'еш з сахарам. Гарадок. Дзеці печанкі ядуць цэлы дзень. Суша Леп., Бабінавічы Лёзн., Гараны, Фарынава Пол., Матырына Уш.
ПЕЧАНЬ м. Печань. Печань забалеў. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ПЕЧЫННЕ н. Выпяканне, прыгатаванне шляхам выпечкі. Хлеб не пікла, не да печыння было. Езярышча Гар.
ПЕШАКІ, ПЕШАМ, ПЕШКА, ПЕШЧУ гл. ПЕХАМ
ПЕЯЦЬ, ПІЯЦЬ, ПЯЯЦЬ незак. Спяваць. Нават і на працы пеялі, як дзеўкамі былі. Лужкі Шарк. Пыталіся пра песні ў мяне, а ім піяла. Ахрэмаўцы, Карасіна, Мар'янполле, Опса Брасл. Мой мужык, як быў маладым, любіў піяць дужа. Азернікі, Весніно В.-Дзв., Навікі Віц., Яроненкі Гар., Празарокі, Сахнавічы Глыб. На танцах і плясалі, і піялі раней. Ветахмо, Ліпаўкі Докш. На свадзьбах піяла лучшы за ўсіх
78 👁