Старонка 141
◀ / 359 ▶
Арш. Карова ў іх – пярвусцінка. Мазалава Віц., Віраўля Гар., Мішкавічы Шум. Карова мая – пяршачка, дык прыходзіцца і абедам даіць. Бортнікі, Галубчыкі, Завараты, Папшычы Глыб. Мая пяршачка другі дзень, як ацялілася. Пугачова Докш. Пяршачка мая ў хляве стаіць. Балаі, Павяцце Міёр. Карова ў мяне пяршачка, з першым целюком. Варапаева, Муляры Паст. Адны пяршачкі ў кароўніку. Зорка Шарк. ПЕРВАЦЁЛАК м. Цяля ад першага ацёлу. Ладны ўжо первацёлак, акрэп. Багушэўск Сен. ПЕРВАЦЁЛКА гл. ПЕРВАСІНКА ПЕРВАЦІНА, ПЕРШАВІНА, ПЕРШЫНА, ПЯРВІНА ж. Сена першага ўкосу. Усю перваціну мы ўжо высушылі і ў пуню склалі. Дрысвяты, Укля Брасл. Першавіны мала ў гэтым годзе. Дубрава Шум. Першыну скасілі ў пятніцу. Ластавічы Глыб. Пярвіна сыраватая яшчэ, каб у пуню класці. Заазер'е Гар., Папшулі Міёр., Масоры, Нямойта Сен., Селішча Уш. Параўн. пяршак у 1 знач. ПЕРВАЧКА, ПЕРВІСІНКА гл. ПЕРВАСІНКА ПЕРВЯЗЕНЬ м. Перавясла. І первязень скруціць умець нада. Барсукі Дубр. Параўн. перавесла, перавясло, пярэвісла ў 1 знач. ПЕРВЯНЕЦ м. Першынец. Ён жа ў вас первянец. Арэхаўск Арш. ПЕРГА ж., пчал. Пярга, кветкавы пылок, сабраны і складзены пчоламі ў соты. Пчолы нанасілі пергі ў соты. Верамееўшчына Дубр. ПЕРЕЙКА н., зб., памянш. Пер'е. Абскубала перейка. Чаромхава Шарк. ПЕРІБУРЛЯЦЬ гл. ПЕРАБАРЛЯЦЬ ПЕРНІК м. Насыпка. Увесь пернік парваўся – пер'е сыпецца. Бігосава В.-Дзв. ПЕРСЦІ толькі мн. Грудзі, пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата. Конь здаровы, толькі пахаць на ім: глянь, якія персці. Вядзерава Беш., Моханава В.-Дзв. ПЕРСЬ м. Пярсцёнак. Раней такіх персяў залатых не было. Кутняны Пол., Матырына Уш. ПЕРУНОЦЦЕ н. Навальніца. Ноччу, бываець, і блішчыць усё, і грукаець – такое перуноцце! Шаркаўшчына. ПЕРХЕКАЦЬ, ПІРХЕКАЦЬ, ПЯРХЕКАЦЬ незак. Кашляць, перхаць. Цэлы дзень перхаю. Марачкова Рас. Перхекаеш ад таго, што курыць зноў пачаў. Пішчалава Арш. Перхекаіш – на вуліцу не пушчу. Задзетуні, Пунішча Віц. Пірхекаць – гэта ў яго хранічна. Барздоўка Арш. Сын нешта мой пірхекаіць – таблеткі нада купляць. Мазалава Віц. Прастудзіцца ў школе, а тады давай пірхекаць усю ноч. Канашы Гар. Стары мой пярхекаць нешта стаў. Навумаўка Беш. Пачала пярхекаць я з учарашняга: прастудзілася, відаць, на рабоце.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶