Старонка 142
◀ / 359 ▶
Грынеўшчына Докш. А чаго гэта ты пярхёкаеш? Прастыў? Гудава Зямянскае Дубр. Хопіць табе ўжо пярхёкаць, ідзі лячыся. Старое Лядна Леп. На, папей чаю з мёдам, усю ноч пярхёкаў, спаць не даваў. Жары Рас. Параўн. пярыць у 3 знач. ПЕРШАВІНА гл. ПЕРВАЦІНА ПЕРШАЖАРОБКА ж. Кабыла, якая першы раз ажарабілася. У нас тады першажаробка пад вясну жарабілася. Малішы Сен. ПЕРШАЧКА гл. ПЕРВАСІНКА ПЕРШАЧОК м., памянш. Пяршак, першая самагонка, якая атрымліваецца ў працэсе яе вырабу. Першачок крэпкі ўдаўся. Дэмскія Міёр. ПЕРШУ гл. ПЕРВА ПЕРШЫ м., абрад. Шафер, удзельнік вясельнага абраду. Брат ягоны на вяселлі быў за першага. Мікіціха Шум. Параўн. паджанішнік, пытанішнік. о ПЕРШЫ АДДЗЕЛ м. Першы клас. Меншая ў іх яшчэ толькі ў першы аддзел ходзіць. Мурмішкі Брасл. ПЕРШЫНА гл. ПЕРВАЦІНА ПЕРЫЦЬ, ПІРЫЦЬ, ПЯРІЦЬ, ПЯРЫЦЬ, ПЯРЫЦЬ незак., экспр. 1. Моцна біць, лупцаваць, наносіць удары каму-н. ці па чым-н. Гляджу, аж ён перыць курыцу з усёй сілы нагой. Алексінічы Сен. Сатканае трэба было яшчэ пірыць і мачыць. Белая Ліпа Сен. А ён давай нагой са злосці пяріць куріцу ні за што. Канашы Гар. Бацька, як жывы быў, часта пярыў яго, а цяпер во некаму. Бярозаўка Докш. Яна тую вужаку пярыла, пакуль не забіла. Быцава Беш., Мосар, Празарокі Глыб., Германавічы Шарк. Пярыў ён жонку сваю першую – казалі людзі – за гарэлку: піла яна дужа. Макаравічы Докш. Мост у нас тут новы робяць, дык пяраць так, што ў хаце чуваць. Галбея Паст. Параўн. пратаць у 1 знач., пэтлашыць. 2. Выбіваць бялізну пранікам у працэсе яе мыцця. Раней у рацэ перыла бялізну. Андрэева Гар. Даўней у нас казалі "пярыць адзежу", а цяпер гавораць "біць". Воўкаўшчына Глыб. 3. Кашляць, пераносіць прыступ кашлю. Кашаль яго ноч цэлую пярыў. Латышы, Чарневічы Глыб. Параўн. перхекаць, пірхекаць, пярхекаць. ПЕСАК, ПЭС м. Сабака. Ну, як твой песак, на паляванні быў? Дрысвяты Брасл. Пэс вас не чапаў, як ішлі? Сцяпанавічы Гар. Параўн. псяра. ПЕСКАВІЦА ж. Пясчаны бераг возера ці ракі. На пескавіцы валяюцца, як свінні. Ахрэмаўцы Брасл. ПЕСТАН м. Таўкач, кароткая прылада з патоўшчаным круглым канцом, якой таўкуць што-н. Вазьмі пестан ды бульбу патаўчы – снедаць будзім. Ваяводкі Віц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 359 ▶