Старонка 140
◀ / 359 ▶
ПЕРАХІЛЬНЫ прым. Гнуткі, стройны (пра стан, фігуру). Такая ты ўжо перахільная, ветрам пераломіць. Цаўі Шум. Параўн. перавязісты. ПЕРАХЛЯБНУЦЬ зак. Прамокнуць наскрозь (ад дажджу). Прыйшлі мае грыбнікі, перахлябнулі так, аж грыбоў тых не хацелася. Камаі Паст. ПЕРАЦАЦКАЦЬ зак. Перарабіць, перапусціць. Бабская работа за работу не пойдзе, а колькі яна перацацкае праз свае рукі. Дунілавічы Паст. ПЕРАЦМОКВАЦЦА незак. Змяняцца, набываць іншы выгляд. Вёска наша пасля вайны перацмоквацца пачала. Андрэеўшчына Арш. ПЕРАЦЭПНУЦЦА зак. Пераміргнуцца. Я бачыла, як яны перацэпнуліся. Латышы Глыб. ПЕРВА, ПЕРШУ прысл. Спачатку, спярша, у першую чаргу. Перва пойдзем на базар, а потым за білетамі. Бігосава В.-Дзв. Перва рашчыняюць цеста. Бокішава Шум. Першу за стол у нас садзіўся бацька, а тады ўжо дзеці. Галбея Паст. ПЕРВАСІНКА, ПЕРВАСЦІНКА, ПЕРВАЦЕЛКА ж., ПЕРВАЦЁЛ м., ПЕРВАЦЁЛКА, ПЕРВАЧКА, памянш. ПЕРВІСІНКА, ПЕРШАЧКА, ПІРСЯВАЧКА, ПІРШАЧКА, ПЯРВАЧКА, ПЯРВОСТКА, ПЯРВОСЦІЛКА, ПЯРВОСЦІНКА, ПЯРВУСТКА, ПЯРВУСЦІНКА, ПЯРШАЧКА ж. Першацёлка, карова, якая ацялілася ўпершыню. Первасінку сабе купі. Лялеўшчына Гар. Такі ўжо добранькі бычок у маёй первасцінкі. Мар'янполле Брасл. Наша Рогуля была первацёлкай. Жабыкі Дубр. У мяне первацёл, малака мала дае. Леснікі Глыб., Ходараўка Сен. У той год мы ўзялі первацёлку. Сініцы Беш., Опса Брасл., Мазалава Віц., Лялеўшчына, Селішча Гар., Азярцы Глыб., Стараселле Леп., Стасева Лёзн., Алексінічы, Багушэўск, Будзішча, Малішы, Нямойта Сен., Галі, Далуева, Крывое Сяло, Навікі Шум. Тая первачка была слабая пасля ацёла. Замошша Сен. У мяне первісінка і малака мала дае. Грынеўшчына Докш., Сяляўшчына Рас. Першачка мая ўжэ з усімі каровамі разам ходзіць у поле. Бешанковічы Беш., Дзяйкі, Котава, Хайсы Віц., Бараны Глыб. Зорка ў нас першачка. Маргавіца Докш., Стараселле Леп., Выдрэя Лёзн., Арэхаўна Уш., Падрэзы Чаш. Кароўку сабе пірсявачку ў калгасе ўзялі. Рубеж Брасл. Наша піршачка мала малака давала. Жалезкі Беш., Надазер'е Глыб. Карову-пярвачку купілі. Бароўка, Боркавічы, Цясты В.-Дзв. Дзве пярвосткі на ўсё стада. Доўжа Віц. Карову нашу дужа цяжка падаіць: вядома ж, пярвостка. Сваташыцы Дубр. Кароўка маладая, пярвосцілка, дык малака мала дае. Белая Ліпа Сен. Летась карову зарезаць прішлось, жалка кароўку: пярвосцінка. Ноўка, Скрыпкі Гар. А мы са стада калхознага сабе пярвосцінку бралі. Вялікае Сяло Сен. Пярвустка добрая, цялёначак харошанькі. Межава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 359 ▶