Старонка 139
◀ / 359 ▶
ПЕРАПЕЧКА ж. Клякса. Маткі, бывала, дужа баяліся, дык там, дзе перапечкі ў каго былі, аж да дырак сціралі. Лужкі Шарк. ПЕРАПЛОТ м. Курасадня, седала. Курыца адна заскочыць на пераплот ніяк не можа, дык, думаю, падсаджу. Калышкі Лёзн. ПЕРАПРОС м. Прабачэнне. З перапросам унучка прыходзіла. Фарынава Пол. ПЕРАПУШЫЦЬ зак. Ачысціць зерне ад смецця, пустазелля. Ячмень перапушым – тады можна і ў аруду сыпаць. Азярцы Глыб. ПЕРАПЫХ м. Перадышка, кароткачасовы адпачынак. Хопіць капаць. Можа, перапых зробім? Алексінічы Сен. Параўн. пірядых, прадыха, пярэдых. ПЕРАПЫХНУЦЬ зак. Перадыхнуць, зрабіць кароткі перапынак для адпачынку. Пайду трохі перапыхну, дыхаць цяжка. Князі Віц. ПЕРАРВАЦЦА, ПІРІРВАЦЦА зак. Перапрацавацца. На рабоце ён не перарвецца ніколі. Нурава В.-Дзв. Дачка ейная ніколі не пірірвалася робіўшы. Кулакова Віц. ПЕРАРВАЦЬ зак., перан. Перасячы, перабегчы (дарогу). Перарвалі дарогу адным махам – і ў кусты. Міхалова Чаш. ПЕРАРУБ м. Зробленая з бярвёнаў сцяна ў хаце ці гаспадарчай пабудове, якая раздзяляе яе на дзве часткі. Разряшыце станцаваць, разряшыце стопнуць. А няўжэлі ж у етай хаці перарубы лопнуць? (з песні). Азёркі Гар. Лазня з прылазнікам раздзяляюцца перарубам. Чаромхава Шарк. 2. Зроблены з бярвення мост. По гэтым перарубу страшна хадзіць. Дубішча Беш. ПЕРАСМІХВАЦЬ, ПІРЯСМІХІВАЦЬ незак. Іранізаваць; пацяшацца, кпіць з каго-н. А перасміхваць мяне не трэба. Нярэйша Сен. Хваціць міне ўжэ пірясміхіваць. Канашы Гар. ПЕРАСОЎКА ж. Край стала. Абрус сцягнулі аж да перасоўкі. Пралетарыя Уш. ПЕРАСТОЙ м., зб. Сухастой. За гародам адзін перастой. Варашылы Сен. ПЕРАСТРЭЦЬ зак. Прыпыніць на дарозе. Спяшалася я тады моцна, а суседка перастрэла мяне. Верамееўшчына Дубр. ПЕРАСУДАК м. Нагавор, паклёп, плётка. Пра яго такі перасудак быў, што немцам служыў. Баева Дубр. ПЕРАСЦЕНАК м. Сцяна, перагародка ў памяшканні. Перасценкі ў хляву зрабілі тоненькія. Вымна Віц. Параўн. перабойка, перабор, переборка, пірябойка. ПЕРАСЯДКА ж. Перасадка. Каб дадому даехаць, адну перасядку нада зрабіць. Шантары Докш., Сасноўцы Шарк. ПЕРАТОМА ж. Стомленасць. Нешта галава баліць, ці ад нерваў ці ператомы. Паліцы Беш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 359 ▶