ПЕРАКВІТШЫ дзеепрым. Пераспелы. Боб рана садзіла, дык ён ужо, канешне, пераквітшы. Струста Брасл.
ПЕРАКІНЧЫК м. Здраднік, той, хто перайшоў на бок ворага. І сярод нашых у вайну перакінчыкі былі. Замошша Тал.
ПЕРАКОМКАЦЬ зак. Памыць адзенне. Сёння сёе-тое перакомкала. Надазер'е Глыб.
ПЕРАКРУЦЕНЬ м., міф. Ваўкалак. Матка нам, каб спалі, расказывала пра перакруценя, які ноччу ходзіць і дзяцёнкаў хватаіць. Язна Міёр. Параўн. пожык.
ПЕРАЛАГІ толькі мн. Перакаты; няроўная, з лажбінамі і ўзгоркамі паверхня зямлі. Паміж Доўгім возерам і Псуя такія пералагі. Псуя Глыб.
ПЕРАЛАЗ м., абрад. Улазіны, наваселле. А ўжо на пералаз хто што прыносіць: агуркі салёныя, сала, бульбу. Літусава Сен.
ПЕРАЛЕСКА ж. Пралеска. Пералескі за хатай адцвілі ўжэ. Лялеўшчына Гар. Параўн. пярвёснік.
ПЕРАЛІСЦІЦЬ зак. Перагарнуць (старонку). Пералісці старонку, там пра наш калгас напісалі. Еўлахі Тал.
ПЕРАМЕШКА ж. Перашкода. Кожны дзень нейкія перамешкі, а трэба працу ўжо скончыць. Фарынава Пол.
ПЕРАМОЦІНА ж. Перакручаныя ў працэсе прадзення ніткі. Перамоціну зрабіла была, а мама мяне не ругала. Белая Ліпа Сен.
ПЕРАНЕРВАВАЦЦА зак. Знервавацца. Перанервавалася з-за цябе дужа. Купчэлі Брасл.
ПЕРАМЯНІЦЦА зак. Пераапрануцца, змяніць адзежу. Адзежы з вайны было мала, перамяніцца не было ў што. Бугаі Сен. Нада ж перамяніцца пасля мыцця. Лужкі Шарк.
ПЕРАМЯНТЭЖЫЦЬ зак. Збянтэжыць, збіць з толку. Дзядзька тады мяне перамянтэжыў. Казяны Брасл.
ПЕРАНКА ж. Кавалак сала для змазвання патэльні, падмазка. Перанку трэба новую шукаць. Германавічы Шарк. Параўн. падцірка, памазок, подмаз, помазка.
ПЕРАНОСНІЦА ж. Пераноссе. Нешта пераносніца чэшацца – мусіць, нехта памрэ. Камаі Паст.
ПЕРАНОСНЫ прым. Пра чалавека, які пляткарыць, пераносіць плёткі. Якая ж яна пераносная баба! Груздава, Казлоўшчына Паст.
ПЕРАПАЛ м. Сварка. Сёння зноў быў перапал з суседкай. Грынеўшчына Докш., Сяляўшчына Рас., Задоры Шум.
ПЕРАПЕЧКА ж. 1. Піражок, булачка з начынкай. Парачку перапечак перад школай з'еш хоць. Ласі Глыб., Расходна Сен. Параўн. плюшка, пухлік, пыжык. 2. перан. Тоўстая дзяўчына ці жанчына. Во ідзе перапечка, зноў каўбасу з магазіна цягне. Светачоўка Арш., Дварэц Чаш. Параўн. пражорліца, пуздракоўна.
79 👁