што каля дома, падкрашываць нада. Замачак Чаш. Бывала, суседкі збяруцца і пасядуць у нас на пірядку. Плісы Беш.
ПЕРАДОХНУЦЬ зак. Адпачыць, зрабіць кароткачасовы адпачынак. Перадохнем трошку – і далей у дарогу. Гаршчэўшчына Тал. Параўн. пераадпачыць.
ПЕРАДОЧАК гл. ПЕРАДОК
ПЕРАЖАБІЦЦА зак. Перагнуцца, звесіцца. Бярозка зусім перажабілася праз плот. Белая Ліпа Сен.
ПЕРАЖАРГАЦЬ, ПЕРАЖАРГНУЦЬ, ПЕРАЖЫРГНУЦЬ зак. Пераскочыць ці пераступіць праз што-н. Ляжала драціна, я перажаргаў яе і далей пайшоў, а малая зачапілася. Ясюкі Паст. Перажаргнуў лужыну. Купчэлі Брасл., Стралкі В.-Дзв. Ён мігам перажыргнуў праз плот і пабег к лесу. Лісна, Стралкі В.-Дзв.
ПЕРАЖЫГНУЦЦА зак. Перахрысціцца. Каб вывесці дзічы ўсякія, нада на захадзе сонца ісці на могілкі, перажыгнуцца і пацерці дзічы зямлёй з магілкі. Дунілавічы Паст.
ПЕРАЖЫРГНУЦЬ гл. ПЕРАЖАРГАЦЬ
ПЕРАЖЫТАК м. Перажыванне, псіхічны стан чалавека, для якога характэрны непрыемныя адчуванні, прадчуванні, пачуцці. Маці забалела дужа ад перажытку за сына: не ўдавалася яму ў жыцці. Слабада Пол.
ПЕРАЗ прыназ. Цераз (пры назвах прадметаў, праз якія хто-н. праходзіць, пранікае). Перакінь пераз плот. Беразіно Докш.
ПЕРАЗІМАК м. Пярэзімак, свойская жывёла мінулагодняга прыплоду (звычайна пра цялят). Перазімка свайго будзем у калгас здаваць. Межава Арш., Бешанковічы, Жалезкі Беш., Слабодка Брасл., Лялеўшчына Гар., Леснікі Глыб., Драгуны Міёр., Муляры Паст., Буеўшчына, Мішуты Шарк.
ПЕРАЗОЎ м., ПЯРЭЗВА ж., часцей ПЕРАЗОВЫ, ПЕРАЗОЎКІ, ПЕРАЗЫЎКІ, ПЯРЭЗАЎКІ, ПЯРЭЗВЫ мн., абрад. Заключны этап вясельнага абраду, калі бацькі маладой пасля вяселля прыязджаюць у госці да сватоў. А ў нас сягодні перазоў, сам Бог дарожку перайшоў. Камоскі Беш. І на пярэзву грошы трэба: хачу, каб усё было, як у людзей. Шыліна Шум. Ездзілі на перазовы ўчора. Пугачова Докш., Задоры Шум. У перазоўкі да сватоў ездзілі. Котава, Хайсы Віц., Выдрэя Лёзн., Вялікая Вядрэнь, Падрэзы, Пачаевічы Чаш. На перазыўкі паедзім у суботу. Грынеўшчына Докш., Клясціцы, Сяляўшчына Рас., Лужкі Шарк. Пярэзаўкі абычна ў тыдзень пасля вяселля бываюць. Порплішча Докш., Багушэўск, Выгада Сен. Пасля пярэзваў маладая да мужа жыць пайшла. Шыці Шарк.
ПЕРАКАВЫ прым. Папярочны. А з таго боку барозны другія, называюцца перакавыя. Вялікае Сяло В.-Дзв., Гарэлькі Дубр.
76 👁