ПАЎСКАКІВАЦЬ зак. Паўскакваць. Людзі паўскаківалі з крэслаў, к выхаду кінулісь. Залессе В.-Дзв. Прышчыкі паўскаківалі на руках. Беразіно Докш.
ПАЎСУКЕНІК м. Адрэз, кавалак тканіны. Пашыю Федзю касцюм з паўсукеніка. Мельніца Шарк. Гэты паўсукенік мне нявестка падарыла. Варонка Шарк.
о ПАЎСУКЯНКОВЫ БЛІН м. Блін з хлебнай рошчыны і надранай бульбы. Мама часта такія паўсукянковыя бліны нам пякла, а мы і любілі. Лукашова Паст.
ПАЎСЫРАК м. Недапечаны, сыры хлеб. Паўсырак тот нада выкінуць. Сарочына Уш.
ПАЎТАРАЦЯ ліч. Паўтраця. Купі паўтараця сахару. Слабада Дубр.
ПАЎТАРНІК м. Гаршчок на паўтара літра. Паўтарнік у печы з грыбамі. Калінавая Міёр.
ПАЎТОРАК м. Паўторны пасеў насення. У нас добрае хазяйства, па паўторку ніколі зярно не сеялі. Калінава Віц.
ПАЎХОДВАЦЦА зак. Стаміцца. Касцы мае чуць ідуць дамоў – так ужо паўходваліся. Мнюхі Міёр. Параўн. прастаць.
ПАЎЦАБЭРАК м. Невялікі цэбар. Я карову з паўцабэрка паю. Надазер'е Глыб.
ПАЎЦАГЕЛАК м. Палова цагліны. Паўцагелак пад дзверы паклала. Залессе В.-Дзв. Паўцагелак з печы выкінь, нашто ён там. Гарбачэва Рас.
ПАЎЧВЭРТАК м. Мера зямлі, роўна адной чвэрці гектара. У дзеда майго паўчвэртак зямлі быў. Янушова Докш.
ПАЎЧЫННЕ гл. ПАВУТА
ПАЎШАБЭЛАК м. неадабр. Чалавек малога росту. Па кім ягоны сын такі паўшабэлак удаўся? Быцава Беш. груб. Неразумны чалавек, дурань. Што ты глядзіш, як паўшабэлак? Антонава В.-Дзв. Нашто табе гэты паўшабэлак, лепшага няма ці што? Даўгаполле Гар., Надазер'е Глыб., Ветахмо Докш., Малы Поўсвіж Леп., Гарбачэва Рас. Параўн. паўгловак, паўдурак, пенцюх, прітырак, прытырак.
ПАХАДЗЕНЬ м. Венік. Быстрый, як пахадзень. Селішча Уш.
ПАХАДЗЯКА, ПАХАДЫКА аг., асудж. Валацуга, бадзяга. Дзе ты падзелася, пахадзяка? Ноўка Гар. Што ты цягаешся, як пахадзяка, людзей пугаеш! Папкі Міёр., Губіца Шум. Параўн. пацягайла, пацягло.
ПАХАДКІ прым. Зручны для работы. Зубы стругаюць, каб граблі былі пахадкія. Кураполле Паст. Параўн. падхватны, пахватны.
ПАХАДНЯ ж. Драўляны трап. Свінню па пахадне ўзвялі на машыну. Верхняе Глыб.
78 👁