ПАХАРОН м., часцей ПАХАРОНКІ мн. Пахаванне. У дзярэўне сёння пахарон. Дзёрнавічы В.-Дзв. Як толькі карова прысніцца, дык сразу недзе пахарон пачую. Макаравічы Докш., Калінавая, Мікалаёва Міёр., Пашкі Шарк. На пахаронкі к брату ездзілі. Казловічы Гар. Параўн. пахөвы.
ПАХАТА ж. Ралля. Вясной пахата доўга была мокрай. Тумінічы Арш.
ПАХАТУХА ж. Жанчына, якая любіць без справы хадзіць па хатах. Ёсць у нас адна такая, якую ўсе завуць пахатухай – за тое, што любіць яна хадзіць з хаты ў хату і расказываць разныя навасці. Свярдлова Віц., Заполле Тал. Параўн. пасялёнь, пасялуха, пасялушніца.
ПАХАЦЕЦЬ, ПАХЦІ незак. Пахнуць. Цвяты ў гародчыку так пахацяць! Мішкавічы Шум. Рыба начала пахці. Баравуха Пол.
ПАХАЦЬ ж. Паша. Па пахаці зярно ў гэтым гаду пасеем. Цяцеркі Віц.
ПАХАЦЬ незак. Падмятаць. Дачка пол пашыць у хаце. Плюсы Брасл. Абязаннасць меншых дзяцей – мост пахаць, ваду прынасіць, кароўку заганяць. Іванава, Іказнь Брасл.
ПАХВАЛЁНКА ж. Прывітальны выраз у каталікоў. Зайшоўшы ў хату, казалі пахвалёнку: "Нех бэндзэ пахвалёны Езус Хрыстус!" Лынтупы Паст.
ПАХВАТНЫ гл. ПАДХВАТНЫ
ПАХІБА ж. Памылка, недахоп, хіба. Пахібу гэту і паправіць можна. Мількі Брасл.
ПАХІСТКА ж. Невялікі кавалак тканіны, абрэзкі. Здзелай з пахістак куклу. Гарадок. З тымі пахісткамі ўнучка гуляець у магазін. Верамееўка Гар. Увесь кусок пашоў на плацце, адна пахістка асталась. Стадолішча Гар.
ПАХЛАПЕНЬКІ, часцей мн., памянш. ПАХЛАПЕНЬЧЫКІ, ПАХЛАПНІ 1. Тапкі, лёгкія туфлі без абцасаў. У міне пахлапенькі дужа лоўкія – на нагах не чую. Ноўка Гар. Во дзе пахлапеньчыкі тваі стаяць. Доўжа Віц. 2. Лапці, сплеценыя з вяроўкі. Пахлапеньчыкі былі мацней, чым лапці з лазы. Міхалова Чаш. 3. Стары разбіты абутак. Пахлапенькі сваі разуваю, як з агарода прІхажу. Лужасна Віц. І не стыдна табе ў такіх пахлапнях на работу хадзіць? Мазалава Віц. Выкінь ты пахлапні етыя. Канашы, Ноўка Гар.
ПАХЛЕБУЦЫЙ м. Булён. Як худзела, адзін пахлебуцый ела. Крывое Сяло Шум.
ПАХМЕЛЕНЫ дзеепрым. Які пахмяліўся (пра чалавека). Гэта ж нада, цягаецца ўжо пахмелены! Мясаедава Шум.
ПАХНЮЧЫ, ПАХНЮШЧЫ прым. З моцным пахам, пахкі, духмяны. А пахнючым жа нечым надушыўся! Макаравічы Докш,
80 👁