Старонка 126
◀ / 359 ▶
ісці даіць. Каўровая Дубр. У паўдзёнкі ў грыбы не ходзяць. Дубнякі Сен. ПАЎДЗЁНКІ мн., ПАЎДЗЁННІК м., бат. Дэкаратыўная расліна іпамея (павой). Ужо абед, вот і паўдзёнкі распусцілісь. Новы Пагост Міёр. Бутоны паўдзённіка распускаюцца, як высока падымаецца сонца. Трабаўшчына Шарк. ПАЎДНЁМ прысл. У поўдзень. Паўднём паедзім у Паставы. Белькі Паст. ПАЎДУЛЬКА ж. Груша-дзічка. Паўдулька расла побач бані. Ляхаўка Дубр. ПАЎДУРАК м., груб. Неразумны чалавек, дурань. Гэта толькі паўдурак такое сказаць можа. Лазічы Глыб. Гэтаму паўдурку і за дзень не ўложыш у галаву нічога. Масленікі Паст. Адзін паўдурак падвучыць, а другі зробіць. Прыпернае Глыб., Кублічы Уш., Сабалі Чаш. Параўн. паўгловак, паўшабэлак у 2 знач., пенцюх, прітырак, прытырак. ПАЎЗАК м. Бляшанка, у якую складваюць рыбу падчас лоўлі. Паўзак – дужа добрая штука для рыбака. Дразды Беш. ПАЎЗУН м. Любая паўзучая пакаёвая расліна. Нада ў паўзуна зямлю памяняць. Прыпернае Глыб. Якіх толька вазонаў німа ў Стасі: і паўзун, і мушкат, і фікус, і дзіравы ліст! Верхняе Глыб. ПАЎЗУНКІ мн. Вусікі на сцябле гарбуза. Не тапчыся па паўзунках! Стрынадкі Глыб. ПАЎЗЮЧКА ж. Гадзюка. У лес не пайду з-за гэтых паўзючак. Кутняны Пол., Матырына Уш. ПАЎКАДАК м. Невялікі цэбар. Ці асталась эта зярно ў паўкадку? Казімірова Пол. ПАЎЛІТРОВІК, ПАЎЛІТЭРАК м. Бутэлька ёмістасцю ў паўлітра, паўлітроўка. Нёс у рукаве паўлітровік. Булахі Глыб. Адзін цэлы паўлітэрак высмактаў. Друя Брасл. З паўлітэрка малака ёсць у халадзільніку. Вераб'і Глыб. ПАЎЛЮК м. Павук. Па сцяне паўлюк папоўз. Міхалінава Лёзн. ПАЎНА н., ПАЎНАТА ж. Поўня. На вуліцы відна, як днём: паўна на небе такое яркае. Новы Пагост Міёр. Заўтра ўжо паўната. Грабяніца Віц. ПАЎНЮТУНЬКА прысл., памянш. У поўнай меры, шмат. Гора гэта баба хапіла паўнютунька. Мікалаёва Міёр. ПАЎНЮХАТКІ прым., памянш. Поўны, да краёў запоўнены. У нашай кароўкі можна паўнюхаткі жбан надаіць. Рудня Пол. ПАЎРОЗА ж. Вяроўка, шнур. Зацягні паўрозу лепей, каб воз не перакуліўся. Марынцы Чаш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 359 ▶