Старонка 125
◀ / 359 ▶
ПАТРАШОНКА ж. Каўбаса з вантробаў. Патрашонку люблю. Германавічы Шарк. ПАТРУСКА, ПАТРУХА, ПАТРУХА ж. Пацяруха. За нагамі сколькі патрускі нанясла! Шарагі Міёр. Насеяў бы ты, чалавек, патрухі, нада ж курэй нечым карміць. Азярцы Глыб. Натрушыцца патруха - ванну дзелала нагам, яна ж лячэбная. Выдрэя Віц., Шантары Докш., Гарэлькі Дубр., Папшулі Міёр., Павулле Уш., Мельніца Шарк. Пад вясну ад сена адна патруха астанецца. Далёкія Брасл. Патруху насыпалі ў мяшкі і адпраўлялі на скотны двор. Слабада Віц., Жабыкі Дубр., Асташэва Лёзн. ПАТРУСКАНЫ дзеепрым. Разбіты, трэснуты. Патрусканы жбан лепей выкінуць, усё роўна прапускаць будзець. Рудня Пол., Матырына Уш. ПАТРУСКАЦЬ зак. Пабіць, паламаць. Заўчора гэныя п'яныя патрускалі ўсё, што можна было. Булахі Глыб. Параўн. пахрапатаць. ПАТРУШКА ж. Падушка. Патрушкі мяккія, ад маці яшчэ асталісь. Ноўка Віц. ПАТРЫЁХАЦЬ зак. Паехаць. Анюта яшчэ вечарам патрыёхала. Галубава В.-Дзв. ПАТРЭП'Е гл. ПАТРАП'Е ПАТУЛЬНЫ прым. Ціхі. У нас сабака быў патульны, ніколі не брахаў. Сялец Чаш. ПАТУРАЦЬ незак. Праклінаць, лаяць, асуджаць. Цяпер пасля таго случая ўсе ў вёсцы патураюць яго. Косарава Глыб. ПАТЭЛІНА, ПАТЭЛЬНІЦА ж. Патэльня. Цеста пакласці на патэліну і троху прыгрэць. Узмёны Міёр. Бліны мы пячом на патэліне. Луначарскае В.-Дзв., Празарокі Глыб., Лонск Шарк. Трасу, трасу блін на патэльніцы, каб ён тоненькі быў. Чарневічы Глыб. ПАЎБЕЛЫ гл. ПАЛУБЕЛЫ ПАЎБУТЫЛАК м. Паўбутэлек. Паёніку дадзём толькі паўбутылак малака. Марынкі Міёр. ПАЎГАСАЦЬ зак. Памлець. Бывала, за дзень і рукі паўгасаюць ад жатвы. Верамееўшчына Дубр. ПАЎГЛОВАК м., груб. Неразумны чалавек, дурань. На паўглоўка гэтага не панадзеешся. Абруб Глыб. Параўн. паўдурак, паўшабэлак у 2 знач., пёнцюх, прітырак, прытырак. ПАЎГОРАК гл. ПАГУР ПАЎДЗЁН, ПАЎДЗЁНАК м., ПАЎДЗЁНКІ мн. Поўдзень. Бабы пайшлі кароў даіць у паўдзён. Паўазер'е, Сініцы Беш. Цяпер самы паўдзён, ідзі паляжы. Балаі, Манякова Міёр. У паўдзён летам скот з поля прыводзяць пераждаць жару. Узмёны Міёр., Дубнякі Сен., Селішча Уш., Пашкі Шарк., Галі Шум. Паўдзёнак ужо. Карову пара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶