Старонка 124
◀ / 359 ▶
патапёча, нада навоз выкідываць. Зубава Арш. Патапёча ўнізе на гародзе. Баева Дубр. ПАТАРЧАКА ж. Плот, паркан. Патарчаку на Купалу вынесем на дарогу і абнімаем – варожым, значыцца. Замхава Глыб. Параўн. парган, парканнік. ПАТАСКУХА ж. Густы цукровы сіроп, патака. Разбаўляю патаскуху вадой, і тады добрая самагонка палучаецца. Грачыхі Тал. ПАТАЎПЕШКА ж. Таўкач. Патаўпешкай бульбу свіням таўкуць у чыгуне. Новы Двор В.-Дзв. ПАТВОРА аг., неадабр. Свавольнае дзіця. Ну дзіцё, ну патвора! Калышкі Лёзн. Параўн. памоўза. ПАТНІЦА ж. Сып на целе малога дзіцяці. Нарві рамашкі, ад патніцы добра памагаець. Кругляны Сен. ПАТОПКА гл. ПАДТОПА ПАТОРКАЦЬ зак. Пасадзіць. Паторкала троху бульбы пад вокнамі – хай будзіць. Канашы Гар. Паторкала клубніку абы-дзе, а яна прыжылася. Іёды Шарк. ПАТОРНУЦЬ зак. Уткнуць, усадзіць што-н. вострае, тонкае. Паторні іголку во тут. Лужасна Віц. Паторні вілку ў разетку. Заобаль Шум. ПАТРАВА, ПАТРАЎКА ж. Страва, яда. Сёння цэлы стол патравы ўсякай было. Віркі Чаш. На сталах многа патравак. Зубава Арш. ПАТРАКТАВАЦЬ зак. Пачаставаць. Дзед мёдам патрактаваў. Вал Чаш. ПАТРАПАЦЬ зак. Навастрыць, зрабіць вострым (пра касу). Патрапі касу і адкасі атавы карове. Косарава Глыб. ПАТРАП'Е, ПАТРЭП'Е н. 1. Адходы, якія атрымліваюцца пры трапанні лёну, атрэп'е. З патрэп'я дзелалі мяшкі. Матырына Леп. Патрап'е ішло на мяхі, на пасцілкі якія горшыя, на палавікі. Лукашова Паст. Як патрэпіш лён, астаецца толькі патрэп'е. Белае Пол., Селішча Уш. 2. Старое, зношанае адзенне, атрэп'е. Патрап'е валяецца па ўсіх вуглах. Хоціна Беш. ПАТРАСАЦЬ незак. Пасыпаць. Часнаком па салу патрасаем, каб укуснейшае было. Кутняны Пол. ПАТРАЎНО безас.-прэдык. Шмат травы. Гэтым летам патраўно было, многа сена накасілі. Язна Міёр. ПАТРАФІЦЬ зак. 1. Дагадзіць. Пану цяжка было патрафіць. Мар'янполле Брасл., Ваўкалата Докш. 2. Змагчы, здолець зрабіць што-н. Я ўжо і не патрафлю так танцаваць, старая ўжо. Сабалі Чаш. ПАТРАХІ толькі мн. Вантробы. Патрахі ў вядро выкінь. Лісуны Арш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 359 ▶