Старонка 123
◀ / 359 ▶
ПАСЫПКА ж. Мука, якая ідзе на корм жывёле. Дай парасёнку паесь і не забудзь пра пасыпку. Цяцеркі Віц. Пасыпкай мы свіней кармілі. Варашылы Сен. ПАСЮЛЬ прысл. Да гэтага часу, дагэтуль. Пасюль усё было добра, а цяпер як кошка з мышкай жывуць. Булаўкі Пол. ПАСЯБРА м. Сябар. Пайду да пасябры на сяло. Янкавічы Рас. ПАСЯДЗЁНЬКІ гл. ПАСЁДКІ ПАСЯДУХА ж. Немаладая жанчына, якая не была замужам. Бабу, што ў дзеўках асталася, пасядухай у нас называюць. Крывыя Тал. ПАСЯДУШКІ гл. ПАСЁДКІ ПАСЯК гл. ПАСАВІК ПАСЯЛЕНЬ м., ПАСЯЛУХА, ПАСЯЛУШНІЦА ж. Пра таго, хто любіць без справы хадзіць па хатах. Ну і пасялень жа ты, дома не найці цябе. Мікуліна Глыб. Гэты пасялень мне ўжо ўсе вочы аб'еў. Бадзінава Пол. Зноў гэта пасялуха да нас цягнецца! Абрамава В.-Дзв., Вялікае Сяло В.-Дзв. Наша Фоця такая пасялуха, што рэдка калі дома бывае. Більдзюгі Шарк. Саседка мая яшчэ тая пасялушніца: як увідзіць, што я з хаты вышла, дык сразу ляціць, сядзіць па тры часы, як бы і работы нет. Дзёрнавічы В.-Дзв., Ластавічы Глыб. Параўн. пахатуха. ПАСЯЛУШНІЧАЦЬ незак. Наведваць каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах. Дзед што, зноў пасялушнічаць пашоў? Воўкаўшчына, Новы Пагост Міёр. ПАСЯРБАЦЬ зак. Паесці вадкай стравы, пасёрбаць. Ідзі пасярбай супу. Мікалаёва Міёр. ПАСЯРОДКУ прысл. Пасярэдзіне. Прысядзь пасяродку нас. Якаўлевічы Арш. ПАСЯРПОЎНЯ ж. Нятлусты, нішчымны суп. Трэба хоць пасярпоўню якую зварыць. Крылаўшчына Шум. ПАСЯЧЫСЯ зак. Перастаць гарэць, патухнуць. Пасёкся агонь у шчытку. Казлы Міёр. ПАТАЁМНІК м. Склеп. У патаёмніку многа чаго нашлося старыннага. Мокавічы Чаш. ПАТАЙНІКІ толькі мн. Патайное месца, схованка. Чуць нашла яе, у патайніках была. Баброва Дубр. ПАТАЛАХА, ПАТАЛАШЫНА ж., груб. Жанчына распусных, непрыстойных паводзін. Паталаху нейкую знайшоў, не пара яна яму. Янкі Докш. ПАТАПЕЦ м., рыб. Грузіла. Патапец нада новый. Забор'е Рас. ПАТАПЕЧА ж. 1. Раздарожжа. Куды тут ехаць на машыне: патапеча такая. Гарэлькі Дубр. 2. Мокрае месца. У карове ў хляву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶