Старонка 120
◀ / 359 ▶
ПАСІЦІЦЦА зак. Стаць вельмі рэдкім, тонкім (пра тканіну). Штаны ззаду так пасіціліся, аж стыдна. Дзёрнавічы В.-Дзв. Каленкі ў штанах пасіцілісь. Туркова Міёр. ПАСКА ж. 1. Вялікдзень. Яек пакрасілі к Паске. Ганкавічы Беш. Я радзіўся якраз на Паску. Залессе В.-Дзв. На Паску дзеці пріедуць. Мазалава Віц. Паска скора – у хаці нада прібіраць. Канашы Гар. Сёння Паска, а я табе буду жар даваць – яшчэ што прідумаіш! Маскаляняты Гар.,Чарневічы Глыб., Алексінічы Сен., Замачак Чаш. 2. Ежа з тварагу, якую гатуюць да Вялікадня. Хадзіла паску свяціла. Задроўе Арш. Вечарам пайду паску свяціць. Пастушкі Сен. Смачней за маміну паску нічога не еў. Красніца Чаш. ПАСКАННЁ н. Палатно з грубай кудзелі і адзенне з яго, зрэб'е. Пасканнё для калхоза ткалі. Андрэеўшчына Арш. ПАСКІПАЦЦА зак. Патрэскацца. Пяткі паскіпаліся. Смародзіна Лёзн. Параўн. парыпацца. ПАСКІПАЦЬ зак. Пашчапаць. Паскіпай дравіну на тоненькія палачкі. Іскра В.-Дзв. ПАСКОННЫ прым. З грубай тканіны. Штаны пасконныя ў лес надзявай. Каўровая Дубр. ПАСКРОБАК, ПАСКРЭБІШКА гл. ПАДСКРОБЫШ ПАСКУБАЦЦА зак. Пагаліцца. Дзед, паскубайся, а то аж глядзець брыдка. Трашчанішкі Паст. ПАСЛЕ, ПАСЛЕЙ прысл. Пасля. Ну а тады, пасле, усё перамянілася. Пастушкі Сен. Унучка паслей прыехала. Белькі Паст. ПАСЛЕДЫ мн. Абрэзкі, адходы. Цэлы мех пасле­даў выкінула. Кругляны Сен. ПАСЛІМАЧЫЦЦА зак. Памачыць, пакапаць (пра дождж). Дождж толькі паслімачыўся. Азярцы Глыб. ПАСЛОЕНКА ж. Ягады, перацёртыя з цукрам. Паслоенкі надзелала на зіму, дзеці ўсё з'ядуць. Грышаны Віц. ПАСЛУШЛІВЫ прым. Паслухмяны. Мая галубка ты паслушлівая, усягды мяне слухаешся, затое я цябе і люблю. Мазурына Шум. ПАСЛЫ гл. ПАЙСМЫ ПАСЛЯЗАЎТРАГА прысл. Паслязаўтра. Паслязаўтрага ў дровы пайдзём. Велеўшчына Леп. Параўн. пазаўтра, пазаўтраму. ПАСМАКТАВАЦЬ зак. Пакаштаваць. Пасмактаваць малако можна? Ваўкалата Докш. ПАСМЕЦЕННЕ, ПАСМЕЦІНА гл. ПАДСМЕЦІНА ПАСМІРНЕЦЬ зак. Супакоіцца. Во ўжо дзіцё – ніяк не можа пасмірнець. Задроўе Арш. ПАСМІХА аг. Насмешнік. Пляменнік мой пасміха бальшы. Забор'е Рас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 359 ▶