Старонка 121
◀ / 359 ▶
ПАСМУРАК м. Пахмурнае надвор'е. Зноў пасмурак, сонца не відаць. Антонаўка Арш. ПАСОЛ м. Працэс засолкі агуркоў. Толькі другі пасол у мяне ідзець, бо многа не ядзім салёных гуркоў. Дразды Беш. ПАСОЛЬ м., ПАСОЛЬ, ПАСОЛЯ ж. Фасоль. Благі пасоль вырас. Чорнае Паст. Пасолю дзед любіць. Шыркі Сен. Пасоль плоха ўзышла. Мокавічы Чаш. У гэтым годзе пасоля добрая. Дворнава Шарк. ПАСОРЫЦЬ зак. Згубіць. Грошы пасорыла. Малыя Смалянцы Чаш. ПАСОЎКА гл. ПАСАВІК ПАСПАСІБАВАЦЬ зак. Падзякаваць. Паспасібаваў, што я яму ўгадзіў, савет даў. Вялікае Сяло В.-Дзв. Паспасібавала мне за падарак. Езярышча, Канашы Гар. Паспасібаваць не забыўся. Гута Паст. ПАСПЁШКА ж. Гатунак скараспелай бульбы. А на гэтым канцы пасадзім паспёшку. Залессе В.-Дзв. Пасадзіла паспёшкі, праз два месяцы можна будзе капаць. Папшычы Глыб. Паспёшка ў гэтым гаду ўрадзіла. Залучча Гар., Залессе Глыб., Пугачова Докш., Новыя Валосавічы Леп., Новы Пагост Міёр., Вярэнькі, Кавалі, Казлоўшчына Паст., Алексінічы Сен., Серкавіцы Тал., Сарочына Уш., Яцукі Шум. ПАСПЯШКІ мн. Раннія агуркі. Ох, ну і нарасло паспяшкоў! Сіўцы Паст. ПАСПЯШОНАК м. Пра паспешлівага чалавека. Якій ты ў мяне паспяшонак! Дворышча Рас. ПАСТА, ПАСТВА ж. 1. Чарга адбываць радоўку – пасвіць кароў; пасьба. А хто сёння на пасце? Іскра В.-Дзв. На пасту хадзілі, весела было. Задуброўе Віц., Бортнікі, Косарава Глыб., Янкі Докш., Стаі, Валосавічы Леп. Цяперака кароў мала, паста выпадае разоў шэсць на лета. Клясціцы, Якубова Рас., Літусава Сен. Скора наша паства. Замачак, Іванск Чаш., Жукоўшчына, Лужкі, Савуткі Шарк. Паства скора падыдзіць. Сар'я В.-Дзв., Туркова Міёр. Параўн. палёўка, парадоўка. 2. Месца, дзе пасецца жывёла, паша. Сёлета паста для кароў была ўдалая, багатая. Беразіно Докш. Кароўку на паству выгані. Галубчыкі Глыб., Узмёны Міёр. ПАСТАВЕЦ м. Драўляны посуд для алею. Наліў мне масла поўны паставец. Грышаны Віц. ПАСТАДЗЬ ж. Паласа збажыны, якую займае адна жняя ў час жніва, постаць. Раней нам давалі пастадзі, і кажная гнала сваю. Слабада Шум. ПАСТАЎНЯ ж. Рыбалоўная снасць. Пастаўню днём не ставяць, а ставяць на ноч. Несцераўшчына Докш. ПАСТАЯЛКА ж. Вяршкі. Пастаялка хоць і не смітана яшчо, а дабавіш у суп – дык і нічога пряма. Дразды Віц. Што такое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 359 ▶