Старонка 119
◀ / 359 ▶
ПАСАЧКА ж., памянш. Форма для гульні ў пясочніцы. Дзеці пабіліся, пасачкі свае не падзялілі. Бабічы Глыб. ПА-СВАЁМ прысл. Па-свойму. Яны па-сваём гаворуць. Германавічы Шарк. ПАСВІРЁЛКА, ПАСВІРЭЛКА ж. Худая жанчына. Пасвірёлка яна, але красівая. Гарадок. Паяском перацянулася, як пасвірёлка стала. Верамееўка Гар. Саседка наша вун якая пасвірэлка. Верамееўка, Езярышча Гар. Параўн. парпліца. ПАСВІШЧА гл. ПАДБІШЧА ПАСВЯЦАЦЬ зак. Правесці абрад, паводле якога каму- або чаму-н. надаецца святасць; пасвяціць. Пасвяцаць нясём яечкі, булку, сыр, масла, соль. Азёркі Гар. ПАСЕВЕРАЦЬ, ПАСЕВІРІЦЬ, ПАСЕЎРІЦЬ зак. Пасівераць, абветрыцца. І холаду нет, а рукі пасевералі. Іскра В.-Дзв. Рукі пасевералі і дужа баляць. Лісуны Арш., Яцукі Шум. У мяне ўсе губы пасевірілі ад ветра. Зубава Арш. Пасеўрілі рукі за дзень: пірчаткі дома забыла. Лужасна Віц. ПАСЕДАВА прысл. Дасюль. Скосім паседава і пайдзём абедаць. Барздоўка Арш. Рукі пасля такой работы паседава гразныі. Задроўе Арш. ПАСЕДКІ, ПАСЯДЗЕНЬКІ, ПАСЯДУШКІ толькі мн. Наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах. У нас часта на паседкі па вечарах бабы збіраліся. Вялікая Вядрэнь Чаш. На пасядзенькі да мяне прыхадзіла заплаканая ўся. Шурпікі Паст. Пасядушкі начыналіся абычна ў маразы, як работы не было. Базылёўка Пол. От, добрыя пасядушкі сёння! Багушэўск Сен., Баяры Чаш. ПАСЕК м. Пчаляр. Пасек цэлае хазяйства развёў. Новае Сяло Беш. ПАСЕКА ж. Агароджанае месца ў свірне для захоўвання чаго-н., засек. У мяне ў пасекі многа капусты, буракоў. Езярышча Гар. ПАСЁЛАК м. Вуліца. На тым пасёлку кароў выганяюць раней, як у нас. Дзёрнавічы В.-Дзв. Пайду на пасёлак выйду. Канашы Гар. ПАСЕЛІШЧА н. Курынае гняздо. Нада схадзіць паглядзець, ці ёсць у паселішчы яйцы. Казімірова Пол. ПАСЕЎРІЦЬ гл. ПАСЕВЕРАЦЬ ПАСІКАЎКА ж., экспр. Дзяўчынка-падлетак. Адны пасікаўкі на танцы сабіраюцца ў клубе. Альхоўцы Шарк. Параўн. падчачурка, петнастоўка, петнацоўка, плігаўка, пятнастка, пятнастоўка, пятностаўка. ПАСІЛІЦЬ зак. Здолець. Не пасілю ўжо дзяржаць карову, здароўя нет. Абухава, Міцькаўшчына, Пашына Арш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 359 ▶