ПАРЫЛЬНІК м. Самаробны сыр, які гатуюць у печы. На выхадныя парыльнік зробім. Мілашкі Брасл.
ПАРЫЛАЎКА ж. Гарачае, парнае надвор'е. Парылаўка такая стаіць, што дыхаць нечым. Дзёрнавічы В.-Дзв. Сёння такая парылаўка! Белая Ліпа Сен. Параўн. парка.
ПАРЫНА гл. ПАРАНІНА
ПАРЫНА ж. Пярына. Раней парына ў пасаг давалася дзеўцы. Савуткі Шарк.
ПАРЫПАНЫ дзеепрым. Парэпаны, патрэсканы. У іх сорт бульбы такі, што кажура парыпаная. Латышы Глыб.
ПАРЫПАЦЦА зак. Парэпацца, патрэскацца. Рукі век у макраце, дык і парыпаліся ўсе. Латышы Глыб. Параўн. паскіпацца.
ПАРЭНДЖА, ПАРЭНЧЫНА ж. Поручань, парэнча. Раней тут мост быў з парэнджамі па баках. Падворыца Сен. Пойдзеш па мосціку – трымайся за парэнчыну. Латышы Глыб., Турлы Паст.
ПАСАБЛЯЦЬ незак. Дапамагаць, аказваць дапамогу. Пасабляй во мне бульбу ў мяшкі набіраць. Канашы Гар. Пара табе ўжо, мая дачушка, пасабляць матцы. Кляны Дубр.
ПА-САБАЧЧУ прысл. Па-сабачы. Дзед мой гаварыў, што і сцены часам чуюць, і ваўкі па-сабаччу брэшуць. Сянькова Шум.
ПАСАВІК м., ПАСОЎКА ж., ПАСЯК м. Саматканая посцілка ці дыван у палосы. І зноў пасавікі ў моду ідуць. Аўсянка Міёр. Раней было модна пакрываць ложкі пасавікамі. Буеўшчына Шарк. Падарылі тады Зойцы пасоўку новую і кветак букет. Дрыгучы, Папкі Міёр. Пасяк мой пасажный дзе ляжыць? Сухавержжа Міёр.
ПАСАД м. Качарга. Пасадам у печы мяшаюць. Мікалаёва Міёр.
ПАСАД м. Рад снапоў, раскладзеных на таку. Пасад ладны наклалі. Кляны Дубр.
ПАСАЖНАЕ н. Пасаг дзяўчыны. Што ў нас у хаце ёсць – гэта ўсё маё пасажнае. Марынкі Міёр.
ПАСАЖЫРКА ж. Аўтобус. У горад можна заехаць пасажыркай. Зубава Арш.
ПАСАК м., асудж. П'яніца. Як мне надаеў гэты пасак! Барздоўка Арш. Жыць няможна – во пасак, каждый дзень п'яный. Залучча, Макары, Стадолішча, Філімонава Гар.
ПАСАК м., ПАСЫКА ж. Свіная кроў, кроў увогуле. Варуць пасак з крупой і набіваюць кішкі. Кузняцова Віц. Так дам, што пасыкай абальешся. Бабышкі Брасл.
ПАСАЛЁНКА ж. Вараная бульба. Дзецям пасалёнку з малаком давай – і болей нічога не нада ім. Межава Арш.
ПАСАЧКА ж., памянш. Вузкі доўгі кавалак чаго-н.; вяроўка, лента, шнурок. Завяжы вузел гэтай пасачкай. Станіславова Дубр.
80 👁