Старонка 117
◀ / 359 ▶
ПАРСЮЧКА ж. Свіння. У хлеве асталася толькі адна парсючка. Вялікія Дольцы Уш. ПАРТАМАНЕТ м. Сумка прамавугольнай формы, чамаданчык. Глянь, якей партаманет у маей унучкі. Кулакова Віц. Стаў свой партаманет во тут і давай есці. Канашы Гар. ПАРТНЫ прым. Зроблены з порту, парцяны. На свята надзявалі новую партную адзежу. Пашкі Шарк. ПАРТНЯЖНІК м. Кравец. Раней партняжнікі з дзярэўні ў дзярэўню хадзілі. Луначарскае В.-Дзв. ПАРТУМАНЭТ м. Партаманет, невялікі кашалёк. Партуманэт мой ляжыць у сумцы. Абаляны Брасл. Грошы ў партуманэт лажыла, а іх там няма. Віркі Чаш. Параўн. палярэс, паралёз. ПАРУБАК м. Наёмны рабочы. Свякрова мая парубка дзяржала. Спігальшчына Міёр. ПАРУБЕЛЬ, ПАРУБЕНЬ м. Жэрдка, якой прыціскаюць сена ці снапы на возе, рубель. Каб сена не звалілася з возу, наверх клаўся парубель. Жданы Шарк. Ідзі парубень высячы, будзем воз увязываць. Бягомль Докш. Як накладалі вялікі воз, тады клалі парубень і ўціскалі вяроўкамі. Лукашова Паст. Параўн. павал, папярэдзень, прыжым, прышчамілы. ПАРУКАЦЦА, ПАРУКАЦЦА зак. Павітацца за руку. Парукаўся сын ейный са мной. Канашы Гар. Са мной дажа і не парукаўся. Залучына Леп. Чаго з ім не парукаўся, добры ж хлопец? Фарынава Пол. Давай, браток, парукаемся, а то даўно не відзіліся. Савінічы Сен. ПАРУЛІКІ мн. Бліны з мёрзлай бульбы. З вайны не было што есці, елі, што прыйдзецца, і парулікі пяклі. Велеўшчына Леп. ПАРУЧЫЦЬ зак. Пашанцаваць. Сёння нам дужа паручыла. Пашкі Шарк. ПАРХАЎКА ж. Грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл, порхаўка. Пархавак нарасло на гародзе – страх! Асінторф Дубр. ПАРЦЯНІК м. Палатняная спадніца. Парцянік ва ўсіх дзевак тады быў: самі шылі. Прудок Гар. ПАРЧНЯ ж. Ануча. Парчня недзе завалялася. Опса Брасл. ПАРШАК м. Першая, самая моцная самагонка, пяршак. Паршака сто грамаў вып'еш – і песні можна пяяць, дужа моцны. Пятровічы Шарк. ПАРШНІ мн. Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, поршні. Цялёнка зарэжуць і нашыюць паршнёй. Старынкі Пол. ПАРШЧАЦЬ незак. Утвараць пырскі, разлятацца дробнымі кроплямі; бурліць. Масла паршчыць дужа, як рыба жарыцца, дык агонь маленькій хай будзіць. Мазалава Віц. У бані ў бачку вада ўжо паршчыць. Ноўка Гар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 359 ▶