ЛАСІЦІЦЦА зак. Стаць вельмі рэдкім, тонкім (пра тканіну). Штаны ззаду так пасіціліся, аж стыдна. Дзёрнавічы В.-Дзв. Каленкі ў штанах пасіцілісь. Туркова Міёр. ПАСКА ж. 1. Вялікдзень. Яек пакрасілі к Паске. Ганкавічы Беш. Я радзіўся якраз на Паску. Залессе В.-Дзв. На Паску дзеці пріедуць. Мазалава Віц. Паска скора ~ y хацг нада прібіраць. Канашы Гар. Сёння Паска, а я табе буду жар давацъ - яшчэ што прідумаіш! Маскаляняты Гар.,Чарневічы Глыб., Алексінічы Сен., Замачак Чаш. 2. Ежа з тварагу, якую гатуюць да Вялікадня. Хадзіла паску свяціла. Задроўе Арш. Вечарам пайду паску свяціць. Пастушкі Сен. Смачней за маміну паску нічога не еў. Красніца Чаш. ПАСКАННЁ н. Палатно з грубай кудзелі i адзенне з яго, зрэб'е. Пасканнё для колхоза ткалі. Андрэеўшчына Арш. ПАСКІПАЦЦА зак. Патрэскацца. Пяткі паскіпаліся. Смародзіна Лёзн. Параўн. парьтацца. ПАСКІПАЦЬ зак. Пашчапаць. Паскіпай дравіну на тоненькія палачкі. Іскра В.-Дзв. ПАСКОННЫ прым. 3 грубай тканіны. Штаны паскднныя ў лес надзявай. Каўровая Дубр. ПАСКРОБАК, ПАСКРЭБПЛКА гл. ПАДСКРОБЫШ ПАСКУБАЦЦА зак. Пагаліцца. Дзед, паскубайся, а то аж глядзець брыдка. Трашчанішкі Паст. ПАСЛЕ, ПАСЛЕЙ прысл. Пасля. Ну a тады, паслё, усё перамянілася. Пастушкі Сен. Унучка паслёй прыехала. Белькі Паст. ПАСЛЕДЫ мн. Абрэзкі, адходы. Цэлы мех паслёдаў еыкінула. Кругляны Сен. ПАСЛІМАЧЬІЦЦА зак. Памачыць, пакапаць (пра дождж). Дождж толькі паслімачыўся. Азярцы Глыб. ПАСЛОЕНКА ж. Ягады, перацёртыя з цукрам. Паслоенкі надзелала на зіму, дзеціўсё з ядуць. Грышаны Віц. І ІАСЛУШЛІВЫ прым. Паслухмяны. Мая голубка ты паслушлівая, усягды мяне слухаешся, затое я щбе i люблю. Мазурына Шум. ПАСЛЫ глуПАЙСМЫ ПАСЛЯЗАЎТРАГА прысл. Паслязаўтра. Паслязаўтрага ў дровы пайдзём. Велеўшчына Леп. Параўн. пазаўтра, пазаўтраму. ПАСМАКТАВАЦЬ зак. Пакаштаваць. Пасмактаваць малако можна? Ваўкалата Докш. ПАСМЁЦЕННЕ, ПАСМЕЦІНА гл. ПАДСМЁЦША ПАСМІРНЕЦЬ зак. Супакоіцца. Во ўжо дзіцё - ніяк не можа пасмірнёць. Задроўе Арш. ПАСМІХА аг. Насмешнік. Пляменнік мой пасміха бальшы. Забор'е Рас
Дадатковыя словы
гл^пайсмы, заборе, зрэбе, паслўшлівая
1 👁