Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАСАЧКА2 ж., памянш. Форма для гульні ў пясочніцьт. Дзеці пабіліся, пасачкі свае не падзялілі. Бабічы Глыб. ПА-СВАЁМ прысл. Па-свойму. Яны па-сваём гаворуцъ. Германавічы Шарк. ПАСВІРЁЖА, ПАСВІРЭЛКА ж. Худая жанчына. Пасвірёлка яна, але красівая. Гарадок. Паяском перацянулася, як пасвірёлка стала. Верамееўка Гар. Саседка наша вун якая пасвірэлка. Верамееўка, Езярышча Гap. Параўн. партіца. ПАСВІІІРГА гл. ПАДБІШЧА ПАСВЯЦАЦЬ зак. Правесці абрад, паводле якога каму- або чаму-н. надаецца святасць; пасвяціць. Пасвяцаць нясём яечкі, булку, сыр, масла, соль. Азёркі Г ар. ПАСЁВЕРАЦЬ, ПАСЁВІРШЬ, ПАСЁЎРІЦЬ зак. Пасівераць, абветрыцца. I холаду нет, а рукі пасевералі. Іскра В.-Дзв. Рукі пасёвералі i дужа баляцъ. Лісуны Арш., Яцукі Шум. У мяне ўсе губы пасёвірілі ад ветра. Зубава Арш. Пасёўрілі рукі за дзень: пірчаткі дома забыла. Лужасна Віц. ПАСЁДАВА прысл. Дасюль. Скосім пасёдава i пайдзём абедаць. Барздоўка Арш. Рукі пасля такой работы пасёдава грозный Задроўе Арш. ПАСЁДКІ, ПАСЯДЗЁНЬКІ, ПАСЯДУШКІ толькі мн. Наведванне каго-н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах. У нас часта на пасёдкг па вечарах бабы збіраліся. Вялікая Вядрэнь Чаш. На пасядзёнькі да мяне прыхадзіла заплаканая ус я. Шурпікі Паст. Пасядушкі начыналіся обычна ў маразы, як работы не было. Базылёўка Пол. От, добрыя пасядушкі сёння! Багушэўск Сен., Баяры Чаш. ПАСЁК м. Пчаляр. Пасёк цэлае хозяйства развёў. Новае Сяло Беш. ПАСЕКА ж. Агароджанае месца ў свірне для захоўвання чаго-н., засек. У мяне ў пасекі много капусты, буракоў. Езярышча Г ар. ПАСЁЛАК м. Вуліца. На тым пас ёлку кароў выганяюць раней, яку нас. Дзёрнавічы В.-Дзв. Пайду на пасёлак выйду. Канаты Гар. ПАСЁЛІШЧА н. Курынае гняздо. Надо схадзщь паглядзець, ці ёсцъ у пасёлішчы яйцы. Казімірова Пол. ПАСЁУРЩЬ гл. ПАСЁВЕРАЦЬ ПАСІКАУКА ж., экспр. Дзяўчынка-падлетак. Адны пасікаўкі на танцы сабіраюцца ў клубе. Альхоўцы Шарк. Параўн. падчачурка, петнастдука, петнацоўка, плігаўка, пятнастка, пятнастбука, пятндстаўка. ПАСІЛІЦЬ зак. Здолець. Не пасілю ўжо дзяржаць карову, здароўя нет. Абухава, Міцькаўшчына, Пашына Арш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падчачўрка, пасядўшкі, петнастдўка, пятнастбўка
3 👁
 ◀  / 359  ▶