Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАСМУРАК м. Пахмурнае надвор'е. Зноў пасмурак, сонца не відаць. Антонаўка Арш. ПАСОЛ м. Працэс засолкі агуркоў. Толькі другі посол у мяне ідзець, бомнога не ядзім солёных гуркоў. Дразды Беш. ІІАСОЛЬ м., ПАСОЛЬ, ГІАСОЛЯ ж. Фасоль. Благі пасдль вырос. Чорнае Паст. Посолю дзед любіць. Шыркі Сен. Пасдль плоха ўзышла. Мокавічы Чаш. У гэтым годзе пасдля добрая. Дворнава Шарк. ПАСОРЫЦЬ зак. Згубіць. Грошы пасорыла. Малыя Смалянцы Чаш. ПАСОЎКА гл. ПАСАВІК ПАСПАСІБАВАЦЬ зак. Падзякаваць. Паспасібаваў, што я яму ўгадзіў, совет даў. Вялікае Сяло В.-Дзв. Паспасібавала мне за подарок. Езярышча, Канашы Гар. Паспасібавоць не забыўся. Гута Паст. ПАСПЁШКА ж. Гатунак скараспелай бульбы. А на гэтым концы посадзім паспёшку. Залессе В.-Дзв. Пасадзіло паспёшкі, проз два месяцы можно будзе капацъ. Папшычы Глыб. Паспёшкаў гэтым гаду ўрадзіла. Залучча Гар., Залессе Глыб., Пугачова Докш., Новыя Валосавічы Леп., Новы Пагост Міёр., Вярэнькі, Кавалі, Казлоўшчына Паст., Алексінічы Сен., Серкавіцы Тал., Сарочына Уш., Яцукі Шум. ПАСПЯШКІ мн. Раннія агуркі. Ох, ну i нарасло паспяшкоў/ Сіўцы Ласт. ПАСПЯШОНАК м. Пра паспешлівага чалавека. Якій ты ў мяне паспяшднак! Дворышча Рас. ПАСТА, ПАСТВА ж. 1. Чарга адбываць радоўку - пасвіць кароў; пасьба. А хто сёння на пасце? Іскра В.-Дзв. На пасту хадзілі, весела было. Задуброўе Віц., Бортнікі, Косарава Глыб., Янкі Докш., Стаі, Валосавічы Леп. Цяперака кароў мала, паста выпадав разоў гиэсцъ на лета. Клясціцы, Якубова Рас., Літусава Сен. Скора наша паства. Замачак, Іванск Чаш., Жукоўшчына, Лужкі, Савуткі Шарк. Паства скора падыдзіць. Сар'я В.-Дзв., Туркова Міёр. Параўн. палёўка, параддука. 2. Месца, дзе паседда жывёла, паша. Сёлета паста для кароў была ўдалая, богатая. Беразіно Докш. Кароўку на паству выгані. Галубчыкі Глыб., Узмёны Міёр. ПАСТАВЕЦ м. Драўляны посуд для алею. Наліў мне масла поўны паставёц. Грышаны Віц. ПАСТАДЗЬ ж. Паласа збажыны, якую займае адна жняя ў час жніва, постаць. Раней нам давалі пастадзі, i кожная гнала сваю. Слабада Шум. ПАСТАЎНЯ ж. Рыбалоўная снасдь. Пастаўто днём не ставяцъ, а ставяцъ на ноч. Несцераўшчына Докш. ПАСТАЯЛКА ж. Вяршкі. Пастаялка хоцъ i не смітана яшчо, а дабавіш у суп - дык / нічога пряма. Дразды Віц. Што такое
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, параддўка, пасбрыла, пасмўрак, паспяшкоўі, саря
2 👁
 ◀  / 359  ▶