Старонка 116
◀ / 359 ▶
ПАРІНА гл. ПАРАНІНА ПАРКА ж. Гарачае вільготнае надвор'е. На вуліцы парка стаіць. Запружаны Чаш. Параўн. парылаўка. ПАРКА ж. Пара (коней). Парку вазьмі, паркай скарэй зробіш. Вараны Докш. ПАРКУН м., неадабр. Пра чалавека, які робіць што-н. вельмі марудна. Паркун гэты яшчэ доўга шыць будзіць. Макаравічы Докш. ПАРЛОЎКА ж. Ячныя крупы. Зварым, бывала, поснай парлоўкі і ядзём. Опліса Брасл. ПАРНА безас.-прэдык. Спякотна. Як парна, то і сенца добра сохне. Савуткі Шарк. ПАРНІ прым. Які выконваецца парай, парны. Эта парні танец. Заазер'е Тал. ПАРОБАК м. Парабак. Рызнік хадзіў па хатах і пытаўся ў паробкаў, што ўзяць. Лынтупы Паст. ПАРОДДЗЕ н. Радня. Верка не вашага пароддзя, чаму тут дзівувацца. Лужкі Шум. ПАРОЖНІ прым. Нятлусты, нішчымны. Масла няма, дык і каша парожняя. Іванск Чаш. ПАРОЗНЕ, ПАРОЗЬ прысл. Асобна, воддаль, паасобку. Парозне паставілі хату ад усіх, каб не лезлі. Анціпенкі Арш. Ідуць парозь, як бы не толькі пажанілісь. Езярышча Гар. ПАРОНКІ гл. ПАРЁНКА ПАРОСІНЫ толькі мн. Роды ў свінні, апарос. У нас учора паросіны былі, дык васьмярых прывяла. Новы Пагост Міёр. ПАРОСКА ж. Свіння, якая павінна апарасіцца. Пароска ляжыць і нічога не есь. Мікалаева Шум. ПАРОСТ гл. ПАРАСТ ПАРОСТ м. Нараст на ствале дрэва. На яблынях паявіліся паросты. Дзеркаўшчына Глыб. ПАРОСТАК м. Расада. Паростку надавала саседке. Ляляўшчына Гар. ПАРОСТЫ мн. Расткі на бульбе. Нада к вечару ўсе паросты з бульбы абабраць. Ахрэмаўцы Брасл. ПАРОЦЦА, ПОРАЦЦА, ПОРКАЦЦА незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Паролася ўвесь дзень на дваре. Кулакова Віц., Ноўка Гар. Свякроў памагае мне па хазяйству порацца. Губіна Леп., Арлея Пол., Багушэўск Сен. А бабка мая ўсё поркаецца і поркаецца, то на гародзе, то ля печы. Сардыкі В.-Дзв., Абруб, Ясевічы Глыб., Ваўкалата Докш., Крынкі Лёзн. Параўн. прібіраць, прыбірацца, прыбіраць, пыніцца, пяхацца. ПАРПЛІЦА ж., груб. Худая жанчына. Куды ета парпліца падыбала? Марозава, Філімонава Гар. Параўн. пасвірёлка, пасвірэлка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 359 ▶