Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАРАДОШЫ прысл. Радзей. Дзеці мае ўжо ўзрослыя, да нас пароддшы прыязджаюцъ. Валынцы В.-Дзв. ПАРАЗГІ мн. Тонкія дубцы. Паразгамі грады паутыканы, каб куры не капалі. Абруб Глыб. ПАРАЛЕЗ м. Кашалёк. Раныиы паралезаў не было. Трыгубцы Віц. Параўн. палярэс, партуманэт. ПАРАЛІК, ПАРАЛЮШ м. Паралюш, параліч. Каб цябе паралік! Смаляны Арш., Кашчына Чаш. Каб цябе паралюш узяў! Абруб Глыб. Паралюш разогу з-за нерваў. Савенічы Сен. Параўн. паляруш. ПАРАНЩА, ПАРАШНА, ПАРША, ПАРЫНА1 ж. Поле, пакінутае на адно лета незасеяным, папар. Параніну запусцілі саседзі. Сарочына Уш. На параніне пасеем пшаніцу. Станіславова Дубр. Поле, што не пашуцъ, паранінай завуцъ. Крывыя Тал. Сёлета нада парту ўзараць i пасеяць булъбу. Ваяводкі Віц. Кароў на парыне пасуць. Стасева Лёзн. Не будзем арацъ, няхай стаіць парына. Жарцы Леп., Алексінічы, Лазоўка Сен. Параўн. папар. ПАРАСЛЯ ж. Поле, не аранае некалькі гадоў запар, аблога. У мяне за пуняй соток дваццацъ параслі. Моханава В.-Дзв. ПАРАСОНЬ м. Суквецце ў выглядзе парасона. На моркве ўжо парасдні паявіліся. Стрынадкі Глыб. ПАРАСТ, ПАРОСТ1 m. Падлесак. Порасту яшчэ далёка да могутных дзярэўяў. Горы Чаш. У паросце i грыб можно найці. Ула Беш. ПАРАСЯНЛ, ПАРАСЯТКА н., памянш. Парася. Парасяня наша здохла. Міхалінава Лёзн. Учора парасятка купіла, буду гадавацъ. Калышкі Лёзн. Параўн. подсвінак. ПАРАХНЯК м. Парахня. Згніло браўно, адзін парахняк астаўся. Жданы Шарк. ПАРВАН м. Заслона. За парванам стащъ ложак. Чаромхава Шарк. ПАРГАН, ПАРКАНШК м. Плот, паркан. Паставілі новы порган. Высачаны Лёзн. Парканнік ужо даўно надо мяняцъ. Велеўшчына Леп. Параўн. патарчака. ПАРЁНКА ж., ПАРЁНКІ, ПАРОНКІ толькі мн. 1. Параная бульба ў лушпінах, паранка. У кашле, на запарніку, дзед варіць парёнку для свінак. Ляды Дубр. Ідзі патаўчы парёнкі свінням. Дроздава Тал., Лісуны Арш. 2. Завараная кіпенем сумесь бульбы, сечкі, мякіны i пад., прызначаная для корму жывёле. Резалі салому, складывалі emy резь, дабаўлялі муку i запарівалі, дзелалі парёнку карове. Вядзерава Беш. Пайду ладзіць парёнку кароўку карміць. Сураўні Шум. 3. Дробная бульба, прызначаная для корму жывёле. У гэтым гаду парёнак мала. Буда Дубр. Ну i бульба зрадзіла сёлета адны паронкИ Серкавіцы Тал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

палярўш, разбгў
2 👁
 ◀  / 359  ▶