Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (2014). Частка 2

 ◀  / 359  ▶ 
ПАРСЮЧКА ж. Свіння. У хлеве асталася толькі адна парсючка. Вялікія Дольцы Уш. ПАРТАМАНЕТ м. Сумка прамавугольнай формы, чамаданчык. Глянь, якей партаманёт у маей унучкі. Кулакова Віц. Стеф свой партаманёт во тут i давай есці. Канаты Г ар. ПАРТНБІ прым. Зроблены з порту, парцяны. На свята надзявалі новую партную адзежу. Пашкі Шарк. ПАРТНЯЖНЖ м. Кравец. Раней партняжнікі з дзярэўні ў дзярэўню хадзілі. Луначарскае В.-Дзв. ПАРТУМАНЭТ м. Партаманет, невялікі кашалёк. Партуманэт мой ляжыць у сумцы. Абаляны Брасл. Грошы ў партуманэт лажыла, a іх там няма. Віркі Чаш. Параўн. палярэс, паралёз. ПАРУБАК м. Наёмны рабочы. Свякрова мая парубка дзяржала. Спігалынчына Міёр. ПАРУБЕЛЬ, ПАРУБЁНЬ m. Жэрдка, якой прыціскаюць сена ці снапы на возе, рубель. Каб сена не звалілася з возу, наверх клефея парубель. Жданы Шарк. Ідзі парубёнь высячы, будзем воз увязывацъ. Бягомль Докш. Як накладалі вялікі воз, тады клалі парубёнь i ўціскалі вяроўкамі. Лукашова Паст. Параўн. павап, папярэдзень, прыжым, прышчамілы. ПАРУКАц ЦА, ПАРУКАЦЦА зак. Павітацца за руку. Ларукаўся сын ейный са мной. Канаты Гар. Са мной дажа i не парукаўся. Залучына Леп. Чаго з ім не парукаўся, добры ж хлопец? Фарынава Пол. Давай, браток, парукаемся, а то даун о не відзіліся. Савінічы Сен. ПАРУЛЖІ мн. Бліны з мёрзлай бульбы. 3 вайны не было што есці, елі, што прыйдзецца, i парулікі пяклі. Велеўшчына Леп. ПАРУЧЬІЦЬ зак. Пашанцаваць. Сёння нам дужа паручыла. Пашкі Шарк. ПАРХАЎКА ж. Грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл, порхаўка. Пархавак нарасло на гародзе страх! Асінторф Дубр. ПАРЦЯНІК м. Палатняная спадніца. Нарцянік ва ўсіх дзевак тады быў: самі шылг. Прудок Гap. ПАРЧНЯ ж. Ануча. Парчня недзе завалялася. Опса Брасл. ПАРШАк m. Першая, самая модная самагонка, пяршак. Паршака сто грамаў вып'еш - i песні можна пяяць, дужа моцны. Пятровічы Шарк. ПАРШШ мн. Абутак з кавалка ялавай або свіной сырамятнай скуры, поршні. Цялёнка зарэжуць i нашыюць паршнёй. Старынкі Пол. ПАРШЧАіДЬ незак. Утвараць пырскі, разлятацца дробнымі кроплямі; бурліць. Масла паршчыць дужа, як рыба жаріцца, дык агонь маленькій хай будзіць. Мазалава Віц. У бані ў бачку вада ўжо паршчыць. Ноўка Гар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпеш, партнўю, парўкаемся, парўкацца, парўлжі, парўлікі
8 👁
 ◀  / 359  ▶