ПАПУГА, ПАПУГАІЛА н. Пудзіла. На полі папугі стаяць і сабакі начуюць, каб кабаны не хадзілі. Сухавержжа Міёр. На чарэшню добра было б папугаіла паставіць. Барздоўка Арш.
ПАПУРНОСІК м. Пінжак. Мой мужык самы модны быў. Папурносік як надзеніць – усе дзеўкі за ім. Бушыкі Глыб.
ПАПУСТУ, ПОПУСТУ прысл. Упустую. Учора ў пяць часоў у ягады пашла, аж пад Сітна, і нічога не насабірала, хадзіла папусту. Арлея Пол. Німа хлеба ўжэ ў магазіні – схадзіла попусту. Курына Віц. Попусту ў лес схадзілі, ні сабралі нічога. Канашы, Ноўка Гар.
◊ ПА ПУСТЫХ МАЛІНАХ Безвынікова. Чаго там цягацца па пустых малінах? Ніякіх грыбоў у лясу яшчэ нету. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ПАПУТНІК м. Спадарожнік. Праз лес адна без папутнікаў не ідзі, зблудзіш. Завер'е Брасл. Папутнік мой прытаміўся. Беразіно Докш. Будзім з табой папутнікамі ў горад. Касары Уш.
ПАПУШЫЦЬ зак. Правеяць. Папушыла жыта. Пліса Глыб.
ПАПЯЛІЦЬ зак. Абсыпаць гародніну попелам ад шкоднікаў, апрацаваць. Нада заўтра капусту папяліць. Камаі Паст.
ПАПЯЛУШКІ мн. Грыбы, якія растуць на выжарынах. Папялушкі сталі нешта расці. Шарагі Міёр. Параўн. пагарэльцы, пажаркі, пажарнікі.
ПАПЯРЭЧКА гл. ПАПІРЕЧКА
ПАПЯРОД гл. ПАПЕРАДУ
ПАПЯРЭДЗЕНЬ м. Жэрдка ці вяроўка, якой прыціскаюць сена на возе. Зацягівай папярэдзень, а то сена разваліцца. Кузняцова Віц. Параўн. павал, парубель, парубень, прыжым, прышчамілы.
ПАПЯРЭЧКА гл. ПАПЯРЕЧКА
ПАР ж. Пара. Адрэзаная бочка, зверху крышка, у ей – дзве дыркі: адна штоб водку гнаць, другая – штоб пар туды ішла. Арцёмава Лёзн.
ПАРАБІВА н. Кулінарныя стравы, ежа. Мар'іна парабіва мне ўсегда нравілась. Дубішча Беш.
ПАРАВУХА ж. Самагон. Мы варылі абычную катлавуху, а саседзі гналі паравуху. Арцёмава Лёзн. На вяселле паравуху рабілі. Верацеі Шарк.
ПАРАДАШНА прысл. Даволі многа. Парадашна ската ёсць. Балаі Паст. Параўн. падхадзя, падхадзяшча.
ПАРАДАШНЫ прым. Даволі вялікі. Перапёлачкі парадашныя, шэранькія. Лісна В.-Дзв. Парадашная была дзевачка. Фарынава Пол.
ПАРАДЗІНА ж. Парада. Пайду да саседа на парадзіну. Ноўка Віц.
ПАРАДОЎКА ж. Чарга пасвіць кароў, радоўка. Заўтра мая парадоўка ў поле. Зубава Арш. Параўн. палёўка, паста ў 1 знач.
81 👁