ПАРАДОШЫ прысл. Радзей. Дзеці мае ўжо ўзрослыя, да нас пародошы прыязджаюць. Валынцы В.-Дзв. ПАРАЗГІ мн. Тонкія дубцы. Паразгамі грады паўтыканы, каб куры не капалі. Абруб Глыб. ПАРАЛЁЗ м. Кашалёк. Раньшы паралезаў не было. Трыгубцы Віц. Параўн. палярэс, партуманэт. ПАРАЛІК, ПАРАЛЮШ м. Паралюш, параліч. Каб цябе паралік! Смаляны Арш., Кашчына Чаш. Каб цябе паралюш узяў! Абруб Глыб. Паралюш разбіў з-за нерваў. Савенічы Сен. Параўн. паляруш. ПАРАНІНА, ПАРАНІНА, ПАРІНА, ПАРЫНА ж. Поле, пакінутае на адно лета незасеяным, папар. Параніну запусцілі саседзі. Сарочына Уш. На параніне пасеем пшаніцу. Станіславова Дубр. Поле, што не пашуць, паранінай завуць. Крывыя Тал. Сёлета нада паріну ўзараць і пасеяць бульбу. Ваяводкі Віц. Кароў на парыне пасуць. Стасева Лёзн. Не будзем араць, няхай стаіць парына. Жарцы Леп., Алексінічы, Лазоўка Сен. Параўн. папар. ПАРАСЛЯ ж. Поле, не аранае некалькі гадоў запар, аблога. У мяне за пуняй сотак дваццаць параслі. Моханава В.-Дзв. ПАРАСОНЬ м. Суквецце ў выглядзе парасона. На моркве ўжо парасоні паявіліся. Стрынадкі Глыб. ПАРАСТ, ПАРОСТ м. Падлесак. Парасту яшчэ далёка да магутных дзярэўяў. Горы Чаш. У паросце і грыб можна найці. Ула Беш. ПАРАСЯНЯ, ПАРАСЯТКА н., памянш. Парася. Парасяня наша здохла. Міхалінава Лёзн. Учора парасятка купіла, буду гадаваць. Калышкі Лёзн. Параўн. подсвінак. ПАРАХНЯК м. Парахня. Згніло браўно, адзін парахняк астаўся. Жданы Шарк. ПАРВАН м. Заслона. За парванам стаіць ложак. Чаромхава Шарк. ПАРГАН, ПАРКАННІК м. Плот, паркан. Паставілі новы парган. Высачаны Лёзн. Парканнік ужо даўно нада мяняць. Велеўшчына Леп. Параўн. патарчака. ПАРЁНКА ж., ПАРЁНКІ, ПАРОНКІ толькі мн. 1. Параная бульба ў лушпінах, паранка. У катле, на запарніку, дзед варіць парёнку для свінак. Ляды Дубр. Ідзі патаўчы парёнкі свінням. Дроздава Тал., Лісуны Арш. 2. Завараная кіпенем сумесь бульбы, сечкі, мякіны і пад., прызначаная для корму жывёле. Резалі салому, складывалі ету резь, дабаўлялі муку і запарівалі, дзелалі парёнку карове. Вядзерава Беш. Пайду ладзіць парёнку кароўку карміць. Сураўні Шум. 3. Дробная бульба, прызначаная для корму жывёле. У гэтым гаду парёнак мала. Буда Дубр. Ну і бульба зрадзіла сёлета – адны паронкі! Серкавіцы Тал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁