Старонка 113
◀ / 359 ▶
ПАПІХАЙЛА аг., асудж. Папіхач. Пражыў папіхайлам – у людзей на пабягушках. Бараўцы Чаш. За што такую папіхайлу ўважаць? Замачак Чаш. ПАПКІ мн. Галоўкі канюшыны. У вайну сабіралі папкі, сушылі, таўкачыкамі таўклі і елі. Абольцы Тал. ПАПЛАВІНЫ толькі мн. Багна. Астарожна нада хадзіць, ёсць вокны ў паплавінах. Абруб Глыб. ПАПЛАВОК м. Сена з забалочанай сенажаці. Паплавок нада на воз забраць. Шарагі Міёр. У паплаўку могуць і вужакі, і змеі быць. Залясінкі Шарк. ПАПЛАВУН м. Рыбалоўная снасць. Паплавун пользаваў увесь год. Свяча Беш. ПАПЛАВУХА ж. Расліна сямейства асаковых. Вясной, калі яшчэ трава не вырасла, дык і паплавуху каровы ядуць. Павулле Уш. ПАПЛАШЭЙ прысл. Горш. Сення мне паплашэй. Азёркі Гар. ПАПЛІСКА ж. 1. Палка. Папліскай, бывала, назбіваеш арэхаў з самага верху арэшыны і лушчыш тады. Несцераўшчына Докш. Па балоту хадзілі – дык папліска была ў руках. Лук'янава Сен. 2. Пуга. Пацягні папліскай, дык і пабяжыць твой конік. Грышаны Віц. ПАПЛЮТАНЫ дзеепрым. Паблытаны. Ніткі паплютаныя. Анкуды Паст. ПАПЛЮТАЦЦА зак. Паблытацца. Паплюталася ў галаве ўсё ад старасці. Казнадзеюшкі Паст. ПАПЛЯЧЭЦЬ зак. Раздацца ў плячах, узмужнець. Падрос, паплячэў, гляджу, унук мой. Ушачы. ПАПОНКА ж. Бярэмя сена, саломы, травы, звязанае ў посцілку. Адной папонкі хваціць, каб падаслаць карове. Калінава Віц. ПАПОРЫЦЦА зак. Управіцца па гаспадарцы. Я раненька папорылася. Пацеенкі Міёр. Параўн. падабрацца, падрабіцца, падхадзіцца. ПАПОХВАЛІ прысл. Паціху, не спяшаючыся. Папохвалі зробім. Лужасна Віц. ПАПРАВА прыназ. Справа. Мы жывём паправа ад дарогі. Стаі Леп. ПАПРАСІМКА аг., асудж. Папрашайка, той, хто ўвесь час выпрошвае што-н., дакучае ўсім просьбамі. Атыйдзіся ты, папрасімка. Лазічы, Папшычы Глыб. ПАПСУЙ м., асудж. Няўмека, партач. Толькі не абіжайся: ты не кравец, а папсуй. Бор Леп. ПАПСУЦЦА зак. Сапсавацца. У мяне целевізара нет, нешта ў ім папсулася. Лонск Шарк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 359 ▶