ПАПЕРАДУ, ПАПЯРОД прысл. Наперадзе. Бяжы папераду. Астроўна Беш. Папярод ходзіць. Вялікая Вядрэнь Чаш.
ПАПЕРВАСЦІ прысл. Спачатку. Як пажаніліся, дык паперваці усяго было. Канашы Гар., Жабыкі Дубр. Паперваці мне выпісалі гэтыя лекарствы. Васілеўшчына Паст., Гомель Пол.
ПАПЕРДУ прысл. Па-першае. Паперду, бацьку ж памагаць нада. Іванск Чаш.
ПАПЕРНЫ прым. Папяровы. Таблеткі вазьмі ў папернай каробке. Альхоўцы Шарк.
ПАПЁРЦІ зак. Украсці. Іскала-іскала кошык і не нашла, наверна, нехта папёр. Турчына Міёр.
ПАПЕТАЦЬ зак. Пабіць, перабіць. Папетаць бы тваіх курэй, каб у агарод не лазілі. Баева Дубр.
ПАПЁХАЦЬ зак. Пагушкаць на каленях. Я ўжо старая, не магу ўзяць унучка папёхаць. Каверзы Гар. Малыя дзеці любілі, каб іх папёхалі. Палова Гар.
ПАПЕЧАНКА ж. Печка-буржуйка. Бабушка аддала сваю папечанку на восень нам. Езярышча Гар.
ПАПІКІШЧА н. Пасмешышча. Было папікішча на цэлы свет. Слабада Уш.
ПАПІЛЁХАЦЬ, ПАПІЛЯХАЦЬ зак. Распілаваць. Нада было б нам гніллё тое папілёхаць і спаліць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Папрасілі дровы папіляхаць. Ласкаўшчына Міёр.
ПАПІЛОЎЦЫ толькі мн. Апілкі. Сабяры папілоўцы каля дроў. Шарагі Міёр. Параўн. пелюха ў 1 знач., пілаванне, пілавіны.
ПАПІЛЯХАЦЬ гл. ПАПІЛЁХАЦЬ
ПАПІНКА ж., бат. 1. Гатунак яблыні пэпін шафранны. Сёлета папінку зрубілі. Боркавічы В.-Дзв. Дзед каля папінкі казе травы накасіў. Прыпернае Глыб. 2. Плады гэтай яблыні. Папінка – невялічкія красненькія яблачкі. Дзёрнавічы В.-Дзв. Болей за ўсё люблю папінкі. Надазер'е Глыб., Казлоўшчына Паст., Рошчына Сен.
ПАПІРЕЧКА, ПАПЯРЭЧКА ж. Кароткая папярочная баразна. Усё пасадзілі, адна папіречка асталася. Казловічы Гар. Пасадзілі доўгія барозны, а цяпер будзем садзіць папярэчкі. Станіславова Дубр. Папярэчкі былі бульбай засаджаны. Стэцава Сен. Каля краю гароду наганялі папярэчак. Мацюкова Глыб., Папшулі Міёр., Ветрына Пол., Юхавічы Рас., Уздорнікі Сен., Дроздава Тал., Пралетарыя Уш.
ПАПІРУФКА, ПАПЯРУЎКА ж. Плады яблыні папяроўкі. Папіруфкі ў завязі абваліліся. Дрысвяты Брасл. Папярувак многа сёлета. Белькі Паст.
ПАПІХА ж. Жонка папа, пападдзя. У нашай дзярэўні папіха такая ўжо добрая, набожная была. Апечкі Сен.
79 👁