ПАНЮЧКА ж. Лясны клоп. У лесе многа панючак. Крывое Сяло Шум.
ПАНЮШКАЦЬ зак. Пашукаць. Панюшкай лепей у шкафу! Папкі Міёр.
◊ ПАНЯ БЯЛЬМОНЦКАЯ Пра багатую, заможную жанчыну. Ты жывеш, як паня бяльмонцкая. Кубелеўшчына Шарк.
ПАНЯДЗЁРНІК, ПАНЯДЗЯЛАК м. Панядзелак. У панядзёрнік прыходзіць аўталаўка. Зачарэўе Міёр. Да панядзялку пабуду, а патом – дамоў. Машканы Сен.
ПАНЯНЬЧЫЦЬ зак. Пабіць каго-н. Гляжу: Мішка ўвесь у сіняках, мусіць, яго ізноў нехта добра паняньчыў. Сахнавічы Глыб. Параўн. памякаць.
◊ ПАНЯЦЬ МОДУ Прызвычаіцца. Адзін раз папрасіў грошы – далі, дык ён і паняў моду хадзіць каждую нідзелю. Дзёрнавічы В.-Дзв. Кот паняў моду спаць са мной. Камаі Паст.
◊ ПАПА КАРЛА Кароль (масць) у картах. Куды ты б'ешся папам карлам? Антонаўка Арш.
ПАПАЖЖА прысл. Пазней. Папажжа зайду, цяпер некалі. Дрыгучы Міёр.
ПАПАЗОРЫЦЬ зак. Падгледзець. Нешта папазорыць, а патом усім раскажыць. Трыгубцы Віц.
ПАПАР м. Поле, пакінутае на адно лета незасеяным; папар. На папары бульбу пасадзім. Старое Лядна Леп. За лесам усюды адзін папар. Шаўкоўшчына Чаш. Параўн. падпар, параніна, параніна, паріна, парына.
ПАПАРАДЧЫЦЬ зак. Уладкаваць, стварыць неабходныя ўмовы для існавання. Мы ўжо, дзякуй Богу, усіх пісклят папарадчылі. Дроздава Тал.
ПАПАРАТКА ж., ПАПАРНІК м. Папараць. Вёдры з ягадамі прыкрываем папараткай. Беразіно Докш. Папарнік у вазоне вун які вырас. Папкі Міёр. Набяры сухога папарніка, пчол будзем ставіць на зіму. Ілава Шум.
ПАПАСКА ж. Ежа для перакусу, якую бяруць з сабою, калі адбываюць радоўку – пасуць кароў. Забыўся з сабой папаску ўзяць. Абруб Глыб., Селішча Уш.
ПАПЕЛІЦА ж., рэліг. Пост, згодна з царкоўным патрабаваннем, перыяд устрымання ад скаромнай ежы. На папеліцу ні ў коем случае не было ніякіх вечарынак. Мікалаёва Міёр.
ПАПЕЛІШЧА н. Пажарышча. Бацька паехаў на папелішча. Барздоўка Арш., Станіславова Дубр.
ПАПЕРАДЗЬ прысл. Зараней, загадзя. Паперадзь ніхто труны не дзелаець. Ахрэмаўцы Брасл.
83 👁