ПАНАРАЎНЫ прым. Які падабаецца. Дужа панараўны хлопец, усе яго любяць. Шантары Докш.
ПАНАРОЎКА ж. Звычка. Такая ў яго панароўка. Філімонава Гар.
ПАНАСЯЛІЦЦА зак. Пасяліцца. Панасялілася ў нас многа народу, і з Гомельшчыны ёсць. Велеўшчына Леп.
ПАНАХВІДА ж., ПАНАХВІДЫ мн. Памінкі. Панахвіду па ім матка спраўляла. Канашы Гар. Рабілі панахвіды па роднаму чалавеку. Закур'е Чаш. Параўн. памін, помін.
ПА-НАШАНСКАМУ прысл. Па-нашаму. Неяк ты косы не па-нашанскаму пляцеш. Бігосава В.-Дзв.
ПАНЕНШЧЫНА ж., абрад. Вечарынка, гулянка перад вяселлем дзяўчыны. Паненшчына – вечар, калі дзеўка замуж ідзець, у суботу моладзь гуляець. Шаркоўка Леп.
ПАНЁВА ж. Спадніца. І куды во панёва мая падзелася? Рэдзькі Дубр.
ПАНІЗОЎЕ н. Нізіна. Наша меснасць у панізоўі. Абруб Глыб.
ПАНІКЛІВЫ прым. Блізарукі. Бацька мой паніклівы, вот і я па ім пашла. Псуя Глыб. Косця паніклівы, з дзецтва ачкі носіць. Макаравічы Докш.
ПАНІКЛІТАВАСЦЬ ж. Гарбатасць. Сільна была відаць яго паніклітавасць. Укля Брасл.
ПАНІМАТНЫ прым. Кемлівы. Ён паніматны чалавек і ў навуцы, і ў рабоце. Камень Леп.
ПАНІЦІЦЦА зак. Стаць тонкім, кволым (пра расліну). Гуркі паніціліся на грядкі з-за травы. Лужасна Віц., Асташэва Лёзн. У калхозе картошка паніцілася, а нікому і дзела нет. Сяло Лёзн. Усе буракі паніціліся. Сураўні Шум.
ПАНКА ж. Карэнне аеру. Панка лекарственная. Ходцы Віц. Панку варуць і мыюць галаву. Дуброва Шум.
ПАНОЦАК м., памянш.-ласк. Паночак. Вяночак пляла, паноцку дала. Ферма Шум.
ПАНРАВІЦЬ гл. ПАНАРАВІЦЬ
ПАНСАК, ПАНЦАК м. 1. Ячныя крупы. З пансаку даўней варылі груцу. Дрысвяты, Пашкі Шарк. Панцак доўга варыцца. Беразіно Докш. 2. Суп з ячных круп. Нада панцаку жыдзенькага зварыць. Бачэйкава Беш. З'еш нашага пансаку. Мікалаёва, Паташня Міёр.
ПАНТОПЛІ мн. Дамашнія туфлі, пантофлі. На падарак пантоплі купілі. Доўгае Глыб., Пашкі Шарк.
ПАНЦАК гл. ПАНСАК
ПАНЧОШКІ мн. Вараная ў лупінах бульба. Панчошкі смачна есці з соллю. Сарочына Уш.
78 👁